Навіны

Дзе і як пацярпелыя пасля акцый гарадзенцы могуць атрымаць дапамогу

Каманда гарадзенскіх валанцёраў BYCOVID19 распачынае кампанію падтрымкі і дапамогі пацярпелым падчас мірных акцый пратэстаў. Калі Вы пацярпелі ў мірных акцыях і шукаеце патрымку, мы дапаможам знайсці юрыста, псіхолага, лекара ці іншую неабходную дапамогу. Калі Вы самі хочаце дапамагчы пацярпелым гарадзенцам — далучайцеся да нашай кампаніі. Таксама мы збіраем інфармацыю пра выпадкі гвалту з боку АМАПа і міліцыянтаў у адносінах да гарадзенцаў: заклікаем не маўчаць і расказваць пра гэта нам.

Чым можам дапамагчы мы і вы

Мы пачынаем збор сродкаў на дапамогу гарадзенцам, якія пацярпелі ад гвалту сілавых структур на мірных акцыях пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

Паколькі збор сродкаў праз інтэрнэт пляцоўкі дзяржава абмежавала, пункт збору сродкаў і штаб размесціцца ў памяшканні Цэнтра гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3, другі паверх). Калі ў Вас узнікнуць пытанні адносна таго, як Вы можаце дапамагчы кампаніі, то просім непасрэдна звяртацца да адмінаў нашай суполкі ў Тэлеграме.

Вельмі важна цяпер сабраць максімальную інфармацыю пра тых, хто пацярпеў і якая дапамога ім неабходная (медычная, юрыдычная, псіхалагічная). Паведаміць і звярнуцца за дапамогай можна праз наш тэлеграм ці па тэлефоне +37 529 2 663 803 альбо па пошце harodnia.help@gmail.com.


УВД, СИЗО и врачи Гродно засекретили количество задержанных и избитых ОМОНом в городе


Таксама гэта можна зрабіць, прыйшоўшы ў Цэнтр гарадскога жыцця, дзе зранку да вечара Вас будуць чакаць нашыя валанцёры, гатовыя аказаць Вам любую дапамогу, пракансультаваць альбо скаардынаваць Вас.

Калі Вы ведаеце тых, хто пацярпеў, просім дзяліцца інфармацыяй і кантактамі гэтых людзей, каб мы маглі з імі звязацца і аказаць дапамогу.

Заклікаем людзей, у першыю чаргу нашых медыкаў, бізнес і ўсіх тых, хто жадае і хоча дапамагчы, але пакуль не ведае як, таксама праінфармаваць пра гэта. Наяўнасць інфармацыі дапаможа хутка, арганізавана і эфектыўна аказваць дапамогу пацярпелым.

Кампанія BY HELP запусціла збор, накіраваны на выдачу адначасовай матэрыяльнай дапамогі кожнаму пацярпеламу. Заяўку на дапамогу можна падаць па спасылцы.

Таксама нас чакаюць яшчэ шматлікія мірныя акцыі, якія праходзяць пад гарачым сонцам, таму звяртаем Вашую ўвагу на тое, што на іх трэба браць з сабой галаўны ўбор, ваду і мінімальны набор лекаў (нашатырна спірт, валідол, бінт і антысептык). Гэта дазволіць Вам альбо таму хто побач аказаць першую медычную дапамогу. Падвозьце ваду ўдзельнікам мірных акцый, якія гадзінамі стаяць пад сонцам. Акрамя гэтага, калі няма магчымасці развозіць ваду, яе заўсёды можна прывезці на Кірава 3, а нашыя валанцёры зоймуцца гэтым.

Просім максімальна пашырыць гэтую інфармацыю па Вашых сябрах і знаёмых, суполках і г. д.

Кантакты для сувязі з намі:

Тэлефон: +37 529 2 663 803

Пошта: harodnia.help@gmail.com

Месца: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна (вул. Кірава, 3, другі паверх)

Беларусы — унікальны прыклад салідарнасці, дзякуючы якой нас ведае і паважае ўвесь свет!

І толькі разам пераможам!


«У нас нет другого пути, мы должны дойти до победы». Гродненцы прошли по городу с огромным флагом


Падзяліцца

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024