Аўтазак зачапіў аўтамабіль гарадзенца. Ён выйшаў з машыны высветліць, што адбылося, але яго схапіў АМАП. Мужчыну затрымалі і прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля нечакана выпусціці са зламанымі рэбрамі і «меткай».
Гродзенец Аляксандр Вараб’ёў не ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 11 жніўня. Ён ехаў да сваёй маці на Суворава.
— Тата быў за стырном. Кола было заблакавана, каб аб’ехаць, ён праязджаў праз філармонію. Як раз туды пачалі з’язджацца аўтазакі, БТР і бусікі з АМАПам. Аўтазак заязджаў і зачапіў яго машыну, — распавяла дачка Яна са слоў відавочцаў.
Чытайце таксама: Руслана Кулевича неожиданно освободили из изолятора
Аляксандр выйшаў з машыны, не заглушыўшы рухавік, каб паглядзець, што адбываецца. У гэты час АМАП пачаў затрымліваць людзей.
Яго за рукі за ногі ўзялі і загрэблі ў аўтазак. Ён адтуль патэлефанаваў маці і сказаў «Мяне скруцілі, я ў аўтазаку». Ён нават не паспеў дастаць ключ і выключыць фары.
Калі Яна забірала машыну, тая была заведзеная і стаяла пасярод дарогі. Відавочцы выклікалі ДАІ. У аўтамабілі разбіта задняя фара, дзірка ў крыле. Верагодна, Аляксандр прыехаў у РАУС без абутку. «Бо ён тэлефанаваў маці і сказаў «красовак шкада», — сказала Яна.
12 жніўня Яне стала вядома, што бацьку пасля затрымання павезлі ў Кастрычніцкі РАУС. Яму прысудзілі 10 сутак арышту. Дзе ён іх адбывае, Яне не паведамілі. Перадачу не прынялі праз «эпідэміялагічную абстаноўку».
13 жніўня Аляксандра нечакана выпусцілі. У яго зламаныя два рабры. Ці будуць скардзіцца на дзеянні міліцыі, сям’я пакуль не вырашыла. Аляксандра «пазначылі», бо размаўляў на беларускай мове — на руцэ ў яго застаўся знак крыжа.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…