Інфармацыю пра колькасць затрыманых за апошнія дні ў Гродне 12 жніўня пракаментаваў Hrodna.life прэс-сакратар УУС Аблвыканкама Яўген Дудко. Паводле яго слоў, за 9−10 жніўня ў час пратэстаў затрымалі каля 300−400 чалавек. 11 жніўня — меншая лічба.
«Мы не даем лічбы наогул. Вы не ўяўляеце, як яны плаваюць «, — сказаў Яўген Дудко. Ён патлумачыў, што людзей затрымліваюць, і ўжо ў РАУС вырашаюць, як з імі паступіць. З некаторымі праводзяць тлумачальную гутарку і адпускаюць, на іншых складаюць пратаколы, таму так цяжка ацаніць рэальную колькасць.
Паводле яго слоў, за 9−10 жніўня ў Гродне было затрымана каля 300−400 чалавек. 11 жніўня затрыманых было менш, дакладная лічба невядомая: «У нас не Цэнтрвыбаркам, мы лічбы не лічым».
12 жніўня ў Telegram-канале «Гродненские сливы» з’явілася інфармацыя пра 900 затрыманых за тры дні. Яўген Дудко сцвярджае, што затрыманых было значна менш.
Чытайце таксама:
- Што адбывалася, пакуль не працаваў інтэрнэт. Брутальныя затрыманні ў Гродне
- «ОМОНовец орал, что расстрелял бы таких как мы». Жена репортера Hrodna.Life, — о жестком задержании, «помеченных» ОМОНом и беременности
- «Будзем стаять, колькі атрымаецца». Жанчыны Гродна вышлі у знак салідарнасці з затрыманымі