Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч, затрыманы вечарам 11 жніўня ў Гродне, атрымаў 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Адбываць пакаранне ён будзе ў ІЧУ на вуліцы Гая ў Гродне.
Руслана судзілі па ч.1 арт.23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Памочнік суддзі, чый нумар змагла атрымаць рэдакцыя, адмовілася назваць імя судзьдзі, які вынес пастанову.
Задержали журналиста Hrodna.life Руслана Кулевича и его жену: ОМОН силой вытащил их из магазина
«ОМОНовец орал, что расстрелял бы таких как мы». Жена репортера Hrodna.Life, — о жестком задержании, «помеченных» ОМОНом и беременности
Адвакат на пасяджэнні не прысутнічаў. Цяпер нельга дакладна сказаць, чаму: гэта стане вядома, калі ён атрымае пастанову суда.
Абскардзіць пастанову можна ў 5-дзённы тэрмін.
Перадачы для асуджаных прымаюць у ІЧУ на вул. Гая, 4 з 12.00 да 13.00.