Навіны

На першым энергаблоку БелАЭС пачалася загрузка ядзернага паліва

7 жніўня 2020 года на першым энергаблоку Беларускай АЭС пачалася загрузка ядзернага паліва. У актыўную зону рэактара загрузілі першую цеплавыдзяляльную зборку (ЦВС) са свежым ядзерным палівам. Да канца месяца загрузяць 163 цеплавыдзяляльныя зборкі.

Пасля загрузкі паліва рэктар будзе выведзены на мінімальна кантраляваны ўзровень (1% магутнасці), з правядзеннем адпаведных даследаванняў. З гэтага моманту рэактар набывае статус ядзернай энергетычнай устаноўкі. Пасля пацверджання надзейнасці і бяспекі працы энергаблока на праектных параметрах пачнецца этап энергетычнага пуску, падчас якога блок упершыню будзе ўключаны ў энергетычную сетку.

«Рэспубліка Беларусь стала ўладальнікам блока, пабудаванага па самым сучасным тэхналогіям пакалення „3+“. Рэферэнтнасць гэтай тэхналогіі ўжо пацверджана эксплуатацыяй аналагічных энергаблокаў на тэрыторыі Расіі. Яны адказваюць усім „постфукусімскім“ патрабаванням бяспекі, усе місіі МАГАТЭ прызналі іх надзейнасць. Для нас вельмі важна, што першы замежны блок ВВЭР-1200 Мы пабудавалі менавіта ў Рэспубліцы Беларусь, брацкай для нас краіне», — адзначыў генеральны дырэктар Расатама Аляксей Ліхачоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024