Навіны

У Гродне двух веласіпедыстаў асудзілі за прабег: аднаму далі суткі, іншаму штраф

У судзе Ленінскага раёна Гродна 7 жніўня прайшоў адміністрацыйны працэс у дачыненні да веласіпедыстаў Сяргея Нікуліна і Яўгена Пякуцькі. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 14 ліпеня з дапамогай ровараў.

Гродзенцаў затрымалі 15 ліпеня на Савецкай плошчы, калі яны мянялі кола на ровары. У гэты ж дзень веласіпедыстаў адпусцілі. Міліцыя канфіскавала ў іх ровары і мабільныя тэлефоны. Праз некалькі дзён на гродзенцаў склалі пратаколы за 14 ліпеня па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Што менавіта рабілі веласіпедысты 14 ліпеня?

Нікулін і Пякуцька 14 ліпеня ехалі ў складзе калоны веласіпедыстаў па цэнтры Гродна. На думку супрацоўнікаў міліцыі яны былі ўдзельнікамі масавага мерапрыемства. На судзе сведкам выступіў супрацоўнік РАУС Ленінскага раёна Вадзім Налівайка. Абвінавачаныя сваёй віны не прызналі і распавялі, што проста каталіся па горадзе, калі ў цэнтры горада праходзіла акцыя салідарнасці.

Затрыманне Сяргея Нікуліна. Фота: Руслан Кулевіч
Затрыманне Яўгена Пякутькі. Фота: Руслан Кулевіч
У блакітнай кашулі сведка правапарушэння — прадстаўнік РАУС Ленінскага раёна Вадзім Налівайка. Фота: Руслан Кулевіч

Судзьдзя Руслан Гурын прызнаў Нікуліна і Пякуцьку вінаватымі і асудзіў першага на 5 сутак арышту, другога — на штраф 15 базавых велічыняў (405 рублёў). Ровары і мабільныя тэлефоны ім аддадуць пасля ўступлення ў сілу рашэння суда.

«У судзе мы відэа глядзелі. Там відаць, што з нашага боку нічога супрацьзаконнага не было, — распавёў Hrodna.life Яўген Пякуцька. — Ехалі без сімволікі і крыкаў. У цэнтры да нас на сустрэчу выехаў натоўп веласіпедыстаў. Такім чынам усіх можна прыцягнуць да адказнасці».

Што кажа праваабаронца?

Гродзенскі праваабаронца цэнтру «Вясна» Уладзімір Хільмановіч лічыць рашэнне суда абсурдным і палітычна матываваным.

«Хлопцы ў той дзень ехалі без сімволікі і нейкіх выкрыкаў. Іх віну ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў судзе не даказалі. З такімі тэмпамі хутка і пешаходаў будуць судзіць», — сказаў Hrodna.life праваабаронца.

Чытайце таксама: «Машину вернуть, флаги уничтожить». В Гродно осудили Владимира Родченко

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025