У Гродне зафіксавана парушэнне выбарчага заканадаўства на ўчастку №11 Ленінскага раёну. Там побач з агульнаінфармацыйным плакатам пра выбары вывешаны асобна партрэт аднога з кандыдатаў – Аляксандра Лукашэнкі, піша harodniaspring.org.

Усе іншыя ж кандыдаты вывешаны толькі на дзвярах на агульным плакаце. Гэта парушае прынцып роўнасці агітацыі, заявілі праваабаронцы “Вясны”.

Дадзены выбарчы ўчастак размешчаны ў інтэрнаце установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі каледж”, яго адрас: вуліца Горкага, 61/1.