Навіны

Дырэктар ПВТ: Толькі дзякуючы Лукашэнку Цапкала не апынуўся ў турме

Валерый Цапкала ўжо «стаяў на парозе турэмнай камеры», але прэзідэнт паставіўся да яго паблажліва, а поспех ПВТ — цалкам заслуга Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ў эфіры праграмы «Контуры» на АНТ распавёў дырэктар Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі.

 — Зноў пра былога дырэктара. Ён стаяў ужо ўвогуле на парозе турэмнай камеры, але кіраўнік дзяржавы паставіўся да яго паблажліва, толькі таму ён тады не трапіў у турму, — спытаў Юрый Гроераў, вядучы.

 — Гэта праўда, але там, дарэчы, гаворка ішла не толькі пра Цапкала. Гэта было вельмі буйная справа адной з фірмаў. Там былі вельмі сур’ёзныя падатковыя парушэнні, якія, дарэчы, яны потым самі прызналі і кампенсавалі. Былі тады матэрыялы і па Цапкала. Я тады непасрэдна прасіў кіраўніка дзяржавы ад імя IT-супольнасці, вобразна кажучы, «перавярнуць старонку». Я сам прасіў проста для таго, каб нейкае другое дыханне атрымала гэтая галіна.

Для таго, каб інвестары глядзелі і бачылі, што тут усё спакойна, стабільна, што тут вельмі добрае стаўленне, каб хлопцы новыя нічога не баяліся і не асцерагаліся. І Прэзідэнт гэта падтрымаў. Прэзідэнт заўсёды вельмі ўважліва глядзеў на тое, што ПВТ дасць не толькі айцішнікам, але ўсёй краіне, — сказаў Усевалад Янчэўскі, дырэктар Парку высокіх тэхналогій.

 — <…> А цяпер мы бачым, як былы дырэктар парку Цапкала прыпісвае ўсе заслугі сабе. Навошта ён гэта робіць?

<…> Бо і кампаніі, і інвестары — усё, хто хочуць пачаць новую справу, глядзяць на сукупнасць абставінаў, на атмасферу. Яны глядзяць на агульнае стаўленне, на іншыя рашэнні, на стаўленне кіраўніка дзяржавы. <…>

Прэзідэнт, на мой жаль, ён, на самай справе, асабліва ў гэтай сферы, вельмі сціплы. Ён ні разу не распавёў аб той велізарнай працы, і не толькі аб дэкрэце, але і пра іншых рашэннях і даручэннях, якія ім прымаліся для таго, каб стварыць вакол Парку выдатную, спакойную атмасферу. Натуральна, гэта яго воля. Хто падпісаў гэтыя дэкрэты — першы і другі? Кіраўнік дзяржавы! Любы нармальны чалавек паглядзіць на тое, чые гэта рашэнні былі, чый подпіс і воля. Я вось дырэктар, што я б зрабіў, калі б не было рашэнняў Прэзідэнта? Гэта абсалютна відавочнае пытанне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025