Навіны

«Мы страцілі больш, чым пакой у інтэрнаце». Віктар Шумель, які выйшаў з прафсаюза, выступіў на мітынгу Ціханоўскай у Гродне

На мітынгу Святланы Ціханоўскай 1 жніўня ў Гродне ўступіў Віктар Шумель — дырэктар ЦСК «Нёман», які напісаў адкрыты ліст старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, кіраўніку ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі, Міхаілу Ордзе, і выйшаў з прафсаюза. Ён растлумачыў, навошта гэта зрабіў і чаму гэта нельга лічыць гераізмам.

 — Мы лічым простае, сумленнае, адкрытае выказванне свайго меркавання гераізмам. Але мы да гэтага самі прыйшлі. Нас прымушалі баяцца. Нас прымушалі маўчаць, нам не давалі выказаць сваё меркаванне. І мы баяліся. Мы на кухнях нават шэптам адзін з адным размаўлялі, таму што ўсім нам ёсць што губляць, будзе гэта праца ці пакой у інтэрнаце. Але вы ж ведаеце, што мы за гэты час страцілі нашмат больш, чым нейкі пакой у інтэрнаце.

Директор стадиона «Неман» призвал профсоюзы не поддерживать Лукашенко

Михаил Орда ответил на письмо директора гродненского спорткомплекса

Мы за гэты час страцілі свабоду слова, мы страцілі свабоду сходаў, мы страцілі права абіраць і быць абраным. Прэзумпцыя невінаватасці цалкам забытая. Вы ж гэта ўсё бачыце вакол, пра гэта не трэба гаварыць і не трэба даказваць.

 — Вы хочаце, каб так працягвалася далей? — спытаў прысутных Віктар.

— Не, — крыкнулі ў адказ.

Ён мяркуе, што менавіта цяпер з’явіўся шанец усё змяніць і распавёў, што для гэтага трэба зрабіць.

— Вам трэба проста адкрыта заявіць аб сваім жаданні карыстацца ўсімі правамі і свабодамі, якія нам належаць, а не толькі мірным небам і суверенностью, якімі нас закалыхвае ўлада.

І я ведаю многіх людзей, якія ўжо зрабілі гэты першы крок. Таму што першы крок — ён самы страшны. Далей — гара з плячэй, далей — толькі радасны настрой і рух наперад. Таму я заклікаю — зрабіце першы крок, адкрыта зрабіце сваю заяву, свой выбар. Прыйдзіце 9 жніўня, каб адстаяць свой голас.

Хацеў яшчэ працытаваць Ніцшэ: «Немагчыма быць свабодным ад таго, ад чаго ўцякаеш». Я не збіраюся ўцякаць і вас заклікаю адстойваць свае свабоды!

Вы неверагодныя! — сказаў са сцэны Віктар Шумель.

Хто такі Віктар Шумель?

Віктар Шумель стаў дырэктарам ЦСК «Нёман» у 2017 годзе. У 2015−2017 гг. ён працаваў спачатку інспектарам, а потым начальнікам парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» (уваходзіць у структуру ЦСК «Нёман»). Віктар Шумель — актыўны ўдзельнік гродзенскіх, беларускіх і муждународных спаборніцтваў па бегу, спартыўным арыентаванні і веласпорце.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025