Пікет даверанай асобы Святланы Ціханоўскай ў Навагрудку, 01.08.2020
Сустрэча выбарцаў з даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай прайшла ў Навагрудку 1 жніўня. Фота ў рэдакцыю даслаў чытач Hrodna.life Дзмітрый Солтан.
Мітынг адбыўся на гарадскім стадыёне «Камсамолец». На сустрэчу, якая пачалася ў 16.00 і доўжылася 1,5 гадзіны, сабралася каля 800 чалавек.
Арганізатары мітынгу казалі няшмат: пра новыя выбары, сістэму «Голас», пра тое, што неабходны змены ў краіне. З большага, казалі самі людзі, якім давалі магчымасць выступіць: ад працоўных да паэтаў. Многія выступалі па-беларуску. Людзі казалі не толькі тое, што ім баліць, але і пра краіну, якую хочуць бачыць у будучыні.
«Асабліва запомніўся выступ маці-гераіні, у якой дзевяць дзяцей, і яна жадае новай Беларусі, каб усе яе дзеці заставаліся на сваёй Радзіме і жылі ў годнай, заможнай і свабоднай Беларусі», — расказаў Hrodna.life Дзмітрый Солтан.
Больш за месяц таму, 21 чэрвеня, у Навагрудку адбываліся жорсткія затрыманні людзей, якія выйшлі на вуліцы ў знак салідарнасці. Людзей хапалі на вуліцы міліцыянты і людзі ў цывільным, якія не тлумачылі, за што затрымліваюць. Акцыі салідарнасці ў тыя дні адбываліся таксама ў Гродне ды іншых гарадах.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…