31 ліпеня, а 20.00 пачнецца трансляцыя на YouTube 9-га «Біг-Міні-фестывалю вулічнага мастацтва». Праз пандэмію штогадовы гродзенскі фестываль пройдзе ў анлайн-фармаце.
А 20.00 на YouTube канале мерапрыемства пачнецца вяшчанне з цэнтра Гродна.
У праграме стрыму — выступы гродзенскіх акцёраў, музыкаў, артыстаў фаер-шоў, а таксама видэаўключэнні замежных гасцей з Ірландыі, Эстоніі, Украіны і Расіі і іншых краін.
Прадстаўнікі вулічнага мастацтва пакажуць найлепшыя выступы і раскажуць гледачам пра сваю творчасць.
— У гэтым годзе мы як ніколі паспрабуем ажывіць успаміны гродзенцаў пра гэтую яркую і вялікую падзею, — кажа галоўная рэжысёрка фестывалю Анастасія Роўба. — Такі фармат працы для нас зусім новы, аднак мы вырашылі рызыкнуць і адкрыць «Біг-Міні-фестываль» з іншага боку. У нас нарэшце з’явілася магчымасць пагаварыць з удзельнікамі, пачуць пытанні ад гледачоў і ўбачыць творчасць выканаўцаў з далёкіх краін. Вельмі спадзяемся, што гродзенцы змогуць далучыцца да нас у гэты пятнічны вечар і атрымаць задавальненне ад прагляду.
Тое, што фестываль будзе праходзіць у нязвыклым фармаце, арганізатары вырашылі яшчэ ў красавіку. Адмяняць яго не хацелі як мінімум для таго, каб не адсоўваць набліжэнне 10-га юбілейнага фестывалю.
За гады існавання фестываль з аматарскай студэнцкай тусоўкі, зробленай зусім без досведу і профільнай адукацыі, перарос у міжнароднае свята з сотнямі ўдзельнікаў і тысячамі гасцей і гледачоў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…