Навіны

Прысуд па «справе скутарыста» зноў абскардзяць у Вярхоўным судзе. Гэта апошняя інстанцыя ў краіне

У 2016 годзе на скрыжаванні Індурскай шашы і Кабяка здарылася аварыя: кіроўца «Мэрсэдэса» Дар’я Т. не саступіла дарогу скутарысту Пятру Язерскаму, ён загінуў. Судовыя разбіральніцтвы доўжацца чатыры гады. Рашэнні судоў не задавальнялі ні абвінавачваную, ні пацярпелых — сям’ю загінулага.

16 красавіка 2020 года справу разгледзела судовая калегія Гродзенскага абласнога суда. Пакаранне абвінавачванай пакінулі без зменаў - 2,5 года ў калоніі-пасяленні, 5 гадоў пазбаўлення права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем аўтамабілем, выплата матэрыяльнай кампенсацыі родным. Абвінавачаная падала скаргу ў Вярхоўны суд.

Абвінавачаная сказала, што падала скаргу на рашэнне судовай калегіі Гродзенскага абласнога суда, але на іншыя пытанні Hrodna.life не адказала. Пацярпелыя — сям’я Язерскіх — скаргу не падавалі. Аб скарзе ад абвінавачванай яны даведаліся ад старшыні Вярхоўнага суда Сяргея Кандрацьева, да якога ездзілі на прыём 30 ліпеня.

— Мы нават не ведалі, што яна падала скаргу. Мы ўбачылі яе дні чатыры таму, калі яна шпацыравала па вуліцы, па горадзе. Яна павінна сядзець, у яе няма амністыі. Я не ведаю, чаму яна не сядзіць. Проста я хацела гэтую справу давесці да канца. Хоць мяне сваякі угаворваюць: «Пашкадуй здароўе». Дзе там здароўе? Калі я не давяду гэтую справу да канца, мне ўсё роўна здароўя не будзе, — сказала Hrodna.life Марыя Язерская, маці загінулага.

Маці загінулага Пятра Марыя Язерская

Калі Вярхоўны суд будзе разглядаць справу, пакуль невядома.

Тое, што справа знаходзіцца ў Вярхоўным судзе, Hrodna.life пацвердзілі ў прэс-службе Гродзенскага абласнога суда. Гэта апошняя судовая інстанцыя, у якую можна звярнуцца ў Беларусі, паведамілі ў судзе.

Што за аварыя?

Аварыя адбылася ў 2016 годзе. Як пісаў AutoGrodno.by, 22-гадовая дзяўчына за рулём «Мерседэса» ехала з боку Паўднёвага рынку і паварочвала налева. Скутэрыст рухаўся з кальца Славінскага-Перамогі прама, калі яму не саступіў дарогу аўтамабіль. ДТЗ адбылося ў 10:37 на скрыжаванні Індурская шаша — Кабяка. 32-гадовы кіроўца скутэра быў у шлеме, аднак ад атрыманых траўмаў памёр на месцы аварыі.

Справу спынілі за адсутнасцю складу злачынства, потым зноў аднавілі. Праз тры гады пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да вадзіцеля «Мерседэса». Ёй было прад’яўлена абвінавачванне па артыкуле 317 КК РБ. Бацька загінулага ў свой час шукаў сведкаў, стоячы на ​​месцы аварыі з плакатам. Сям’я загінулага казала пра тое, што вінаватую аварыі «крышуюць», пра адсутнасць следчых эксперыментаў і недастатковы пошук сведак. Дзяўчына да мая 2019 года не размаўляла з журналістамі, а потым расказала сваю версію падзей Hrodna.life.

Храналогія

20 жніўня 2019 года. У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынеслі прысуд. Дзяўчына-кіроўца «Мэрсэдэса» атрымала 2,5 гады ў калоніі-пасяленні і на 5 гадоў была пазбаўленая права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем аўтамабілем. Яе судзілі па ч.2 арт. 317 КК і прызналі вінаватай у парушэнні правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Яна павінна была заплаціць кампенсацыю пацярпелым — па 10 000 рублёў маці, бацьку і ўдаве, і 15 000 — сыну. А таксама аплаціць судовыя выдаткі і юрыдычную дапамогу, атрыманую пацярпелым бокам.

29 кастрычніка 2019 года. Прысуд суда Кастрычніцкага раёна Гродна не задаволіў абодва бакі. Яны адправілі апеляцыйныя скаргі ў абласны суд. 29 кастрычніка пачаўся разгляд. Абвінавачаная прасіла адмяніць прысуд і прызнаць яе невінаватай. Грамадзянскі адказчык — яе муж — прасіў падзяліць грашовую кампенсацыю паміж ім і ўладальнікам скутара, на якім перасоўваўся загінулы. Пацярпелыя прасілі даць абвінавачванай максімальны тэрмін па артыкуле — пяць гадоў. І павялічыць грашовыя кампенсацыі бацькам, удаве і дзіцяці загінулага: кожнаму заплаціць па 30 000. Таксама яны прасілі прыбраць з матывіровачнай часткі прысуду змякчальныя абставіны — аказанне дапамогі і прызнанне сваёй віны. Апошняе таксама прасіў пракурор. Абласны суд пакінуў прысуд суда Кастрычніцкага раёна без зменаў. Ён не задаволіў апеляцыйныя скаргі абвінавачанай і пацярпелых, а таксама грамадзянскага адказчыка. Не задаволілі і пратэст пракурора.

16 красавіка 2020 года. Абвінавачаная накіравала скаргу ў Вярхоўны суд. У пачатку 2020 года яе разгледзелі і знайшлі ў справе парушэнні, таму прысуд адмянілі і прызначылі новы разгляд. Справу разгледзела судовая калегія Гродзенскага абласнога суда 16 красавіка. З прысуду выключылі два пункты: парушэнне п. 87.2 ПДР і змякчальную акалічнасць — прыняцце мер да згладжвання шкоды, нанесенай злачынствам. Пакаранне пакінулі без зменаў. Абвінавачаная атрымала 2,5 гады ў калоніі-пасяленні, на 5 гадоў пазбаўленая права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем аўтамабілем, а таксама абавязаная выплаціць матэрыяльную кампенсацыю родным.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024