Новости

Ціханоўскаму працягнулі тэрмін да канца верасня. Святлана: «Ён мой герой»

Сяргею Ціханоўскому працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 29 верасня. Аб ў Facebook напісала Святлана Ціханоўская, яго жонка і кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 9 жніўня.

«Сябры, Сяргею працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 29 верасня. Да жаль, для нас гэта не стала нечаканасцю, — паведаміла Святлана. — Але гэта не выбіла яго з каляіны. Ён мой герой!»

Чытайце таксама: «Не дзеля пасады». Святлана Ціханоўская апублікавала перадвыбарную праграму

Блогера і кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Сяргея Ціханоўскага затрымалі ўвечары 29 траўня ў Гродне. На пікеце па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую адбыўся інцыдэнт, у выніку якога яго і некаторых яго прыхільнікаў затрымала міліцыя. Удзельніцу верагоднай правакацыі супраць Ціханоўскага апазналі ў сеціве. Частку затрыманых перавезлі ў Менск. Была распачата крымінальная справа. У час ператрусу на дачы Ціханоўскага пад Гомелем следчыя знайшлі 900 тысяч долараў.

Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага і іншых затрыманых у Гродне палітычнымі зняволенымі. Ціханоўскаму і яго прыхільнікам прад’явілі абвінавачванне ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Таксама яго вінавацяць па арт. 191 (Перашкода ажыцьцяўленьню грамадзянінам Рэспублікі Беларусь права свабодна абіраць і быць абраным). Пацярпелай прызналі Лідзію Ярмошыну.

Чытайце таксама:
Ціханоўская выдаліла з давераных асоб актывіста Саляніка з Гродна

«Не баіцеся, што суседзі тапкамі закідаюць?» Ціханоўскаму на судзе ў Гродне далі яшчэ 15 сутак

«Так, я даў сігнал з Ціханоўскім». Лукашэнка пра выбары-2020 і Канстытуцыю 1994 года

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025