Новости

У Беларусі - 152 новыя выпадкі каранавіруса. У Еўропе больш хварэе моладзь, Польшча дазволіла палёты з Беларусі

Па стане на 29 ліпеня каронавірусам заразіліся 67 518 беларусаў, ачунялі і выпісаныя 61 442 пацыенты. 548 чалавек з пацверджаным COVID-19 памерлі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 152 новыя выпадкі, паводле афіцыйных звестак, памерлі 5 чалавек, 773 пацыента паправіліся.

Усяго за перыяд распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 1 278 583 тэстаў.

СААЗ папярэджвае аб росце захворвання сярод моладзі ў Еўропе. Доктар Ханс Клюге, еўрапейскі рэгіянальны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), кажа, што гэта можа быць прычынай нядаўніх выбухаў захворвання на кантыненце, піша BBC.

Палёты ў Польшчу і адаптыўны каранцін у Украіне

З сённяшняга дня Польшча зняла забарону на палёты з Беларусі, інфармуе польскі ўрад. «Белавія» аднавіла штодзённыя рэйсы Мінск — Варшава — Мінск. Пакуль у адпаведнасці з правіламі Эўразьвязу ў краіну змогуць прыбываць толькі пэўныя катэгорыі пасажыраў, піша onliner.by. У гэтым пераліку грамадзяне Польшчы, члены іх сем’яў, уладальнікі карты паляка, транзітныя грамадзяне ЕС і гэтак далей. Вызначаны таксама тыя, каму не патрабуецца каранцін. Сярод іх грамадзяне Польшчы, іх мужы, жонкі і дзеці, студэнты, якія вучацца ў Польшчы, уладальнікі віду на жыхарства.

У Украіне з 1 жніўня пачнуць дзейнічаць новыя правілы каранціну: у залежнасці ад эпідэмічнай сітуацыі ў рэгіёнах вызначаць зялёны, жоўты, аранжавы або чырвоны ўзровень небяспекі распаўсюджвання каранавіруса. Адпаведна з імі будуць прымяняцца больш ці менш строгія абмежаванні. Будуць улічваць: узровень запоўненасці койка-месцаў (не больш 50%), колькасць тэставанняў на 100 тысяч грамадзян, працэнт выяўлення хворых і дынаміку захворвання. Рэгіён можа перайсці ў іншую зону, калі пяць дзён запар расце хаця б адзін з чатырох паказчыкаў, пісаў раней 5.ua.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025

Знакаміты мастак падарыў касцёлу ў Навагрудку два вялізныя абразы

Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…

14 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродна прадаецца атмасферны дом з «тэатральным» інтэр'ерам

У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…

12 красавіка 2025