Анна Канопацкая - претендент в кандидаты в президенты Белаурси
Ганна Канапацкая шчыльна працуе над стварэннем партыі, паведаміла кандыдатка ў прэзідэнты ў Facebook. Першыя заявы аб партыі яна зробіць ўвечары 28 ліпеня падчас выступлення на тэлеканале «Беларусь 1».
Для стварэння партыі Канапацкая выкарыстоўвае вольны з-за адмовы ад паездак па рэгіёнах час.
Таксама яна патлумачыла, чаму адмовілася ад пікетаў.
— Усе (давераныя асобы — Hrodna.life) пагадзіліся, што з улікам пагроз, якія паступаюць у мой адрас, на адрас маіх дзяцей і давераных асоб, рашэнне адмовіцца ад правядзення пікетаў было правільным. Улада, засяроджаная на барацьбе з іншадумствам і пратэстнымі настроямі, сёння не здольная абараніць кагосьці, акрамя сябе, што робіць вулічную агітацыю небяспечнай. Да таго ж месцы, якія ўлада вызначыла для пікетаў, больш падыходзяць для выгулу сабак.
Ганна Канапацкая правядзе агітацыю на прадпрыемствах — там ёсць магчымасць забяспечыць людзям належную бяспеку, паведаміла яна. На гэтым тыдні штаб разаслаў лісты з запытамі на 50 буйных прадпрыемстваў краіны.⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀ ⠀
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…