Навіны

Старадаўняя вяндлярня з сядзібы Храптовічаў атрымала грант на рэстаўрацыю

Фонд «Шчорсы і Храптовічы» Ганны Булды ў партнёрстве з Навагрудскім райвыканкамам і польскай гмінай Седльцэ сёлета выйграў еўрапейскі грант на аднаўленне вяндлярні, паведамляе realt.by.

Сядзібай Храптовічаў у Шчорсах Ганна Булда займаецца крыху больш за 3 гады. Натхніўшыся гісторыяй маёнтка, жанчына стварыла фонд, сабрала аднадумцаў, прыцягнула данатараў і спрабуе вярнуць палацава-паркаваму комплексу былую веліч. Пры гэтым, Ганна не рвецца ва ўласнікі маёнтка. Яе мара — стварыць на базе сядзібы грамадскі культурна-турыстычны цэнтр, які будзе прыцягваць турыстаў і дапаможа аграгарадку Шчорсы падняць эканоміку.

Чытайце таксама: Самы буйны маёнтак ВКЛ, палац Храптовічаў у Шчорсах, выставілі на продаж. Паўторна

За некалькі гадоў актыўнай дзейнасці Фонду ў сядзібе правялі некалькі маштабных валанцёрскіх «летнікаў», правялі першасныя даследаванні парку і гідралагічныя пошукі, ажыццявілі тэхэкспертызу Мураванкі (комплексу сельскагаспадарчых пабудоў у выглядзе сярэднявечнага замка).

Ганна Булда. Фота: realt.by.

— Дзякуючы нашым работам гісторыка-культурная каштоўнасць стала хоць бы праглядацца, сюды пачалі зазіраць турысты. Мы прыбралі смецце, высеклі зараснікі, расчысцілі тэрыторыю і частку парку. А самае галоўнае, як мне здаецца, — мы далі мясцовым жыхарам надзею на тое, што гэта ўсё камусьці трэба. Што сядзіба не ператворыцца ў руіны, як многія іншыя, а будзе адроджана.

Усе працы Ганна ўзгадняе з мясцовым выканкамам — у 2018 годзе Фонд і мясцовая адміністрацыя падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.

Паралельна з валанцёрскімі працамі, «Шчорсы і Храптовічы» ўвесь гэты час спрабуюць знайсці фінансаванне для аднаўлення (ці хаця б кансервацыі) гістарычных пабудоў. Так, у дадзены момант працягваецца актыўны збор сродкаў на дах для Мураванкі (у гэтым годзе фонд выйграў 1000 рублёў на конкурсе Social Weekend, але гэтых сродкаў не хопіць на ўсе працы). Акрамя таго, разам з Навагрудскім райвыканкамам фонд падаў заяўку на атрыманне гранта для рэстаўрацыі будынка вяндлярні - унікальнага збудавання, які мае патрэбу ў больш хуткай падтрымцы.

 — Мне ўдалося пераканаць польскіх калегаў у перспектыўнасці гэтага праекта, і наша заяўка ў выніку была ўхваленая. У рамках гранта мы павінны атрымаць 6 тысяч еўра на рэканструкцыю вяндлярні, этнаграфічныя даследаванні, выданне кнігі і паштовак, а таксама — правядзенне кулінарнага фестывалю.

Сядзіба Храптовічаў у Шчорсах

 — Я ўжо зразумела, што адзін інвестар наўрад ці справіцца з тым масівам работ, якія патрабуюцца сядзібе. На гэта патрэбныя вялізныя сілы і сродкі. На мой погляд, аднавіць спадчыну Храптовічаў можна выключна разам: аб’яднаўшы намаганні мясцовых уладаў, грамадскіх арганізацый і міжнародных фондаў. Так, калі мы добра выканаем гэты грант, то далей зможам падаць заяўку на іншыя аб’екты і прасіць вялікія сумы. Такі шлях — рэальны, і ён працуе. Шкада, калі ўсе нашы намаганні пойдуць прахам.

Чытайце таксама: Нямецкі салдат захаваў кнігі з разрабаванай бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах — а яго ўнук вярнуў іх дадому

Ганна Булда кажа, што цяпер у яе фактычна апусціліся рукі: традыцыйны валанцёрскі «летнік» адменены з-за каранавіруса, а атрыманне доўгачаканага гранта пад пытаннем. Больш за ўсё заснавальнік фонду баіцца таго, што сядзіба Храптовічаў паўторыць сумную долю дзясяткаў маёнткаў у розных кутках Беларусі — будзе зарастаць дрэвамі і хмызняком, ветшать і развальвацца, і ў адзін цудоўны дзень проста пойдзе пад бульдозер.

Збор на новы дах для Мураванкі ўсё яшчэ працягваецца.

Сядзіба Храптовічаў у Шчорсах

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025