Новости

ЦВК прапанаваў графік для назіральнікаў. Праваабаронцы: не можа быць гаворкі аб незалежным назіранні

ЦВК накіраваў рэкамендацыі ўчастковым камісіям з графікамі прысутнасці назіральнікаў: для перыяду датэрміновага галасавання і для дня выбараў.

У графіку для датэрміновага галасавання кожны з дзён галасавання
дзеліцца на два перыяды: з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Дзень выбараў 9 жніўня дзеліцца на перыяды: з 8.00 да 15.00 і з 15.00 да заканчэння падліку галасоў.

Тром першым у спісе акрэдытаваных назіральнікаў дадуць магчымасць выбраць дату і перыяд (даты і перыяды) назірання. Астатнія даты і перыяды прапануюцца наступным назіральнікам.

Парадак прымяняецца на ўчастках для галасавання, дзе колькасць акрэдытаваных назіральнікаў перавышае квоты, устаноўленыя Цэнтральнай камісіяй.

Што з назіраннем за выбарамі-2020?

На пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі 22 ліпеня Лідзія Ярмошына, спаслаўшыся на складаную эпідэміялагічную абстаноўку, прапанавала паменшыць колькасць назіральнікаў на ўчастках да пяці ў асноўным дзень і да трох — у дні датэрміновага галасавання. Рашэнне прынялі аднагалосна.

ЦИК уменьшила количество наблюдателей на выборах 9 августа до пяти. Промежуточные результаты подсчета им не скажут

Як адрэагавалі праваабаронцы?

«Праваабаронцы за свабодныя выбары» паведамілі r**yja.com, што ў такім выпадку не можа ісці гаворкі аб незалежным назіранні. Гэта першы такі выпадак за дваццаць гадоў назірання.

 — ЦВК устанавіла графік прысутнасці назіральнікаў на выбарчых участках. Ён носіць рэкамендацыйны характар. Ярмошына тлумачыць, што гэта выклікана інтарэсамі бяспекі членаў камісій і гэта супрацьэпідэміялагічныя меры. Як будуць складаць графік? Хто першы трапіў у гэтую выбарчую камісію за ноч, хто першы, той Лепшы, — сказаў Раман Юргель.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024