Сьвятлана Ціханоўская, кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі, сустрэлася днём 27 ліпеня з Вольгай Фурманавай і Вольгай Каракінай — маці і дзяўчына палітвязьня Зьмітра Фурманава прыехалі ў Менск з Горадні і пачалі бестэрміновую галадоўку пад СІЗА на вуліцы Валадарскага, піша С**бода.
Вольга Фурманава і Вольга Каракіна зьявіліся каля прахадной СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага 26 ліпеня. Яны кажуць, што будуць знаходзіцца тут максымальна доўга. Яны патрабуюць вызваліць Зьмітра і ўсіх палітвязьняў, а таксама спыніць крымінальны перасьлед зьняволеных па 342-м артыкуле Крымінальнага кодэксу. Апавяшчэньне пра сваю акцыю яны накіравалі ў Горадзенскі аблвыканкам, Адміністрацыю прэзыдэнта, Савет Рэспублікі, СІЗА № 1, МУС, Сьледчы камітэт, Генэральную пракуратуру, прадстаўніку Эўразьвязу ў Беларусі, Вярхоўны суд, спэцыяльнаму дакладчыку аб правах чалавека ў Беларусі.
Маці Зьмітра Фурманава Вольга Іванаўна прызналася, што першая ноч для яе прайшла нялёгка. Пакуль увагі і прэтэнзій з боку праваахоўных органаў да іх не было, падзяліліся жанчыны.
«Слабасьць адчуваю, лёгкае галавакружэньне ёсьць. Але ўчора да нас падыходзіла шмат людзей — і журналісты, і жанчыны зь ініцыятывы „Маці 328“, а ўвечары моладзь зь пікету і проста неабыякавыя людзі. Выказваюць цёплыя словы падтрымкі, прыносяць ваду, цёплыя рэчы, нават парасоны. Гэта надае сілы і мне, і мужу, і Вользе», — расказвае Вольга Іванаўна.
Забралі Зьмітра 29 траўня проста зь пікету. Яго схапілі людзі ў цывільным і вынесьлі разам з крэслам з-за стала, дзе Зьміцер зьбіраў подпісы за Сьвятлану Ціханоўскую. Забралі на вачах бацькоў і жанчыны. Некалькі маладзёнаў закінулі яго ў сіні мікрааўтобус. Бацькі кінуўся пад машыну, але яго груба адштурхнулі і павезьлі ў Менск.
Маці кажа, што кантактуе з адвакатам. Але той мала расказвае — пра ход сьледзтва маўчыць, бо ён пад падпіскай аб невыдаваньні.
«Кажа толькі, што Дзіму патрэбна, мы купляем і едзем у Менск. А лісты прыходзяць — 8 лістоў ён нам напісаў, 6 — Вользе. Лісты вельмі цёплыя, добрыя — я нават не падазравала, што сын так добра піша. Настрой добры, нас супакойвае. Піша: „Як шкада, што я вам так мала ўвагі ўдзяляў. Вярнуся — пераару ўсё лецішча“. Прасіў напісаць усе дні народзінаў пляменьнікаў, сваякоў», — расказвае Вольга Іванаўна.
Жанчына ня стрымлівала сьлёз у размове з карэспандэнтамі С**боды.
Дзяўчына Зьмітра Вольга таксама дзеліцца, што лісты вельмі цёплыя. Але доўга ідуць: 10−14 дзён.
«Мы яго бачылі праз Skype на судзе. Трымаецца бадзёра, бараду яго прымусілі пагаліць. Аднак нам перашкаджалі прысутнічаць на судзе. Калі мы прыйшлі, у залі ўжо сядзела 14 амапаўцаў. Але я пасварылася зь імі і села так, каб мяне Дзіма пабачыў. Падчас перапынку выходзіла апошняй, а потым уваходзіла першай і сядала куды хацела», — дадае дзяўчына Зьмітра Вольга.
У камэры тры чалавекі, усе маладыя, ніхто не паліць. Абліваюцца вадой па раніцах, дзеляцца прадуктамі, калі перадачы атрымліваюць. На прагулку іх выводзяць.
Бацька Дзьмітрыя зьвярнуўся зь лістом да Аляксандра Лукашэнкі, але адказу пакуль няма.
Мама и девушка политзаключённого Фурманова объявляют голодовку
«ОМОН не может быть свидетелем». Дмитрия Фурманова из Гродно могут наказать дважды
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…