Тры нежылыя дамы па вул. Міцкевіча, 1, 7 і 9 у Гродне выставілі на аўкцыён. Таргі пройдуць 6 жніўня, паведамляе Гродзенскі цэнтр нерухомасці. Будынкі можна рэканструяваць пад аб’екты грамадскага прызначэння. Гэта значыць, там могуць з’явіцца гандлёвыя, адміністрацыйныя, офісныя цэнтры, установы грамадскага харчавання або бытавога абслугоўвання.
Нежылы будынак са склепам і мезанінам, інжынернымі сеткамі і правам заключэння дагавора арэнды ўчастка на 50 гадоў - 61 880 руб. 49 кап.
Нежылы будынак і права заключэння дагавора арэнды ўчастка на 50 гадоў - 52 918 руб. 03 кап.
Нежылы будынак і права заключэння дагавора арэнды ўчастка на 50 гадоў - 78 800 руб. 52 кап.
Чытайце таксама: Нашелся наследник владельца дома на Мицкевича: «Думаете, я бы довел его до такого состояния?»
Аўкцыён адбудзецца 6 жніўня 2020 года 15.00 па адрасе: г. Гродна, вул. 17 Верасня, 39. Апошні дзень падачы заяў на ўдзел у аўкцыёне — 31 ліпеня 2020 г. да 17.00.
Пакупнік за год павінен распрацаваць праектную дакументацыю на правядзенне рэканструкцыі або капітальнага рамонту будынкаў. Правесці рэканструкцыю або капітальны рамонт і ўвесці будынак у эксплуатацыю трэба за тры гады. Забаронена знішчэнне, прычыненне шкоды і пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў. Пад забаронай таксама навукова неабгрунтаванае змяненне архітэктуры фасадаў, знішчэнне архітэктурных і канструктыўных асаблівасцяў будынкаў, пагаршэнне ўмоў успрымання шэраговай гістарычнай забудовы.
Будынкі знаходзяцца ў Новым свеце. Гэта гістарычны раён горада Гродна, размешчаны ў паўночнай частцы гістарычнага цэнтра, у межах вуліц Міцкевіча, Астроўскага, Ватуціна, Рэйманта і часткі вуліц 17 Верасня і Горкага. Гісторыкі кажуць, што тут захаваўся пейзаж пачатку мінулага стагоддзя і прапаноўваюць арганізаваць музей пад адкрытым небам. Тым не менш, гістарычныя будынкі перыядычна зносяць, а тыя, што засталіся, часта перабудоўваюць уладальнікі, змяняюць у іх дзверы і вокны, з-за чаго дамы страчваюць аўтэнтычны выгляд.
Чытайце таксама:
У траўні 2019 года павінен быў прайсці аўкцыён па продажы участкаў з дамамі на Міцкевіча, але тады патэнцыйны інвестар меў права проста знесці іх і пабудаваць на іх месцы 2−3-павярховы навабуд.
Пасля серыі публікацый Hrodna.life і актыўнай працы гісторыка Мечыслава Супрона ў ліпені 2019 гарадскія ўлады адмовіліся ад продажу дамоў адным лотам пад знос. Аўкцыён з умовай захавання забудовы павінен быў прайсці 11 чэрвеня 2020, але на яго не паступіла заявак.
Чытайце таксама:
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…