Новости

Валерый Цапкала пакінуў Беларусь, забраўшы дзяцей. Вераніка Цапкала: яго планавалі затрымаць

24 ліпеня стала вядома, што Валерый Цапкала, былы прэтэндэнт у кандыдаты на выбарах прэзідэнта, заснавальнік Парку высокіх тэхналогій, з’ехаў з Беларусі. З сабой ён забраў дзяцей.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі Hrodna.life у перадвыбарчым штабе Валерыя Цапкалы.

Такое рашэнне Цапкала прыняў пасля таго, як «яго дзяцей спрабавалі забраць са школы», піша «Інтэрфакс-захад». Па звестках крыніцы выдання, ён з’ехаў уначы з 23 на 24 ліпеня і зараз ён знаходзіцца ў Маскве разам з дзецьмі.

Яго жонка, Вераніка Цапкала, якая ўваходзіць у аб’яднаны штаб Ціханоўскай, Цапкалы і Бабарыкі на карысць кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, засталася ў Беларусі.

— Мы атрымалі інфармацыю з вартых даверу крыніц, што майго мужа плануюць затрымаць па надуманых абставінах, — цытуе яе T*T.BY. — Мы не ведалі, што гэта за абставіны, але два дні таму назад пракуратура прыйшла ў школу, дзе вучацца мае дзеці, і прасілі настаўнікаў, каб напісалі заявы. Як я разумею, яны запусцілі працэс па пазбаўленні мяне бацькоўскіх правоў. Менавіта таму мы прынялі рашэнне, што мы вывозім Валерыя і дзяцей з тэрыторыі Беларусі, бо мы бачым рэальную пагрозу і небяспеку.

Яна плануе працягваць сваю дзейнасць у аб’яднаным штабе з Ціханоўскай.

— Я ў Беларусі, я з сваімі баявымі сяброўкамі, маімі саратніцамі Святланай і Марыяй, — заявіла Вераніка Цапкала.

Чытайце таксама: «Заклікаем людзей абараняць галасы любымі спосабамі». Аб’яднаны штаб — пра вулічныя акцыі, праграму і жаночую салідарнасць

Напярэдадні штаб Цапкала абвяргаў распаўсюджаную ў шэрагу Telegram-каналаў інфармацыю аб тым, што палітык нібыта быў эвакуіраваны ў адну з еўрапейскіх дзяржаў з дапамогай амерыканскіх спецслужбаў. Прэс-сакратар Аляксей Урбан таксама паведамляў, што «Валерый Цапкала з’явіцца „на публіцы“ у бліжэйшы час, магчыма, у адной з рэгіянальных паездак».

14 ліпеня ў Цэнтрвыбаркам Беларусі не зарэгістраваў Цапкала кандыдатам у прэзідэнты з-за недахопу подпісаў за яго вылучэнне. Ініцыятыўная група Цапкала сабрала больш за 200 тысяч подпісаў. Па дадзеных штаба, у выбаркамы было здадзена 160 тысяч подпісаў. Між тым, ЦВК прызнаў сапраўднымі менш за 80 тысяч пры неабходных для рэгістрацыі 100 тысячах. У штабе палітыка распавялі, што 94,36% подпісаў забракавалі у выбарчых камісіях за тое, што дата каля подпісы была пастаўлена нібыта не тым чалавекам, што подпіс.

16 ліпеня Цапкала падаў у Вярхоўны суд скаргу на адмову ў рэгістрацыі яго кандыдатам у прэзідэнты. Вярхоўны суд адхіліў скаргу.

Напярэдадні Цапкала выступіў з відэазваротам, у якім заявіў аб стварэнні камітэта Народнага адзінства.

«У камітэт нацыянальнага адзінства я хацеў бы запрасіць усіх вядомых у Беларусі палітыкаў, якіх Лукашэнка выкідваў з палітычнай арэны. Я хачу запрасіць усіх дзеячаў культуры, навукі, мастацтва — тых, для якіх неабыякавы лёс, неабыякавая гісторыя нашай краіны. Я хачу запрасіць спартсменаў, якія сёння могуць даказаць, што яны сапраўды з народам, а не з гэтай уладай, якая ўжо, па вялікім рахунку, скампраметавала сябе», — сказаў палітык.

Чытайце таксама:
ФОТА: у Гродне прайшоў першы агітацыйны пікет за Ціханоўскую

«Перадвыбарчы фэйк». Што кажуць пра перадследчую праверку па справе Валерыя Цапкалы

«Прэзідэнт — не бог і не цар». Што Валерый Цапкала гаварыў на пікеце ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025