Новости

Намесніка гендырэктара Скідзельскага цукровага камбіната затрымалі за хабар

Намесніка гендырэктара па сыравіне Скідзельскага цукровага камбіната Сяргея Кулікоўскага затрымалі пры атрыманні хабару 1950 рублёў «за спрыяльнае рашэнне пытанняў», паведаміла прэс-служба МУС.

52-гадовага Сяргея Кулікоўскага затрымалі ўвечары 8 ліпеня ў Гродне пры атрыманні 1 950 рублёў. Грошы перадавалі за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, паведамілі ў МУС.

Кулікоўскага затрымлівалі з удзелам АМАП і ДАІ ў машыне індывідуальнага прадпрымальніка. Аператыўнай распрацоўкай падазраванага займаліся супрацоўнікі па барацьбе з аргзлачыннасцю і карупцыяй МУС.

Відэа з затрымання

Распачатая крымінальная справа за атрыманне хабару (ч. 1 арт. 430 Крымінальнага кодэкса). Мужчына ўзяты пад варту. Аператыўнікі правяраюць яго дачыненне да аналагічных злачынстваў. Ужо вядома аб некалькіх эпізодах атрымання незаконных узнагароджанняў, пачынаючы з 2015 года.

Аб затрыманні топ-менеджара стала вядома яшчэ 16 ліпеня з неафіцыйных крыніц. Тады карэспандэнту T*T.BY на Скідзельскім цукровым камбінаце сказалі, што Кулікоўскі у адпачынку з сярэдзіны мінулага тыдня.

Сяргей Кулікоўскі адказваў на Скідзельскім цукровым камбінаце за набыццё і перапрацоўку цукровых буракоў і сырца. Сыравінная зона завода ўключае 8 буракасейных раёнаў Гродзенскай вобласці. Дастаўка ажыццяўляецца грузавікамі і вагонамі. Цэнтральны склад буракоў ёсць у Скідзелі, філіялы знаходзяцца ў гарадскім пасёлку Рось і Памежным пасёлку. Таксама задзейнічана пляцоўка на чыгуначнай станцыі Бастуны.

«Цукровая справа»

У канцы студзеня 2020 года супрацоўнікі КДБ затрымалі кіраўнікоў усіх чатырох цукровых заводаў, Беларускай цукровай кампаніі і яшчэ некалькіх бізнесменаў. Па гэтай справе праходзіць і былы начальнік 2-га ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (Губазік МУС) Уладзімір Ціхіня.

Распачатыя крымінальныя справы па фактах атрымання і давання хабараў.

Па інфармацыі сілавікоў, топ-менеджэры арганізавалі нелегальныя схемы з продажам цукру і упаковак для яго фасоўкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025

Знакаміты мастак падарыў касцёлу ў Навагрудку два вялізныя абразы

Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…

14 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродна прадаецца атмасферны дом з «тэатральным» інтэр'ерам

У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…

12 красавіка 2025

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025