У нядзелю, 26 ліпеня, адкрыюць рух пасля рамонту на вул. Кірава для легкавога транспарту. Грамадскі транспарт пойдзе па вуліцы з панядзелка. На дарозе паклалі верхні пласт асфальту — цяпер яму трэба час, каб ўмацавацца, паведамляе youtube-канал «Гродна Плюс».
З 9.00 панядзелка, 27 ліпеня, закрыюць для руху вуліцу Будзёнага — пад пуцеправодам да вуліцы Леніна ад Карла Маркса. Там будуць укладваць верхні пласт асфальту. Участак Будзёнага-Карла Маркса-Леніна будзе закрыты да 2 жніўня, паведаміў Андрэй Жук, першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама.
З панядзелка таксама перакрыюць праспект Янкі Купалы. Там ужо фрэзеравалі верхні пласт і выявілі сур’ёзныя дэфекты, асабліва ў раёне пуцеправода па праспекце Кляцкова і вуліцы Фамічова, якія патрабуюць ліквідацыі. Праспект Янкі Купалы будзе закрыты з 27 ліпеня з 9 раніцы да 7 жніўня, 16.00. Кіроўцам рэкамендуюць планаваць маршруты з улікам гэтых акалічнасцяў. Рух грамадскага транспарту таксама зменіцца.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…