Медыкі распавялі, колькі экспрэс-тэстаў на каранавірус можна зрабіць у Гродзенскай вобласці

У Гродзенскай вобласці зніжаецца колькасць лабараторна пацверджаных выпадкаў каранавірусу і колькасці пацыентаў, якім трэба лячэнне ў стацыянары. У вобласці ёсць рэактывы для правядзення 24 тысяч экспрэс-тэстаў для вызначэння імунаглабулінаў да інфекцыі, паведамляе grodnonews.by.

Інфармацыю пра запіс на тэставанне размясцілі на сайтах цэнтральных раённых бальніц і паліклінік. У вас возьмуць кроў з вены, вынік — на працягу 2−3 гадзін.

Пры станоўчым выніку пацыента накіруюць да ўчастковага лекара, які вызначае далейшую тактыку. У выпадку адсутнасці клінічных праяў хваробы, рэнтген- і лабараторных змяненняў, кантакту першага ўзроўню ў анамнезе — неабходна вымяраць двойчы ў дзень тэмпературу. У гэтым выпадку лісток непрацаздольнасці не выдаецца. Пры найменшым пагаршэнні самаадчування неабходна звярнуцца да ўрача.

Бальніцы будуць працаваць у звычайным рэжыме

Бальніцы і паліклінікі паступова вяртаюцца да звычайнага рэжыму функцыянавання. Прыкладна з 15 ліпеня ва ўсіх цэнтральных раённых бальніцах адноўленая планавая шпіталізацыя, распавяла Алена Краткова, начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама.

  • у поўным аб’ёме адноўлена праца гарадской клінічнай бальніцы № 3;
  • з 13 ліпеня пацыенты з COVID-19 больш не паступаюць у універсітэцкую клініку. Там паэтапна праводзіцца заключная дэзінфекцыя для ўводу на працягу тыдня ў дзеянне ўсяго адведзенага корпуса;
  • ідзе падрыхтоўка да звычайнай працы стацыянара скурна-венералагічнага дыспансера.

Усе меры папярэджання распаўсюджвання каранавіруса ва ўстановах аховы здароўя захаваны, у тым ліку па абароне медыцынскага персаналу.

Як пройдзе планавая шпіталізацыя?

Чалавеку перад планавай шпіталізацыяй рэкамендуюць:

  • за два-тры дні да паступлення ў стацыянар да мінімуму абмежаваць кантакты з навакольнымі;
  • варта кантраляваць і рэгістраваць сваю тэмпературу цела;
  • перад планавымі хірургічнымі ўмяшаннямі неабходна звярнуцца ў паліклініку да ўчастковага тэрапеўта, які ацэніць наяўнасць прыкмет інфекцыі. Калі іх няма, то будзе прызначана ПЛР-даследаванне.

ПЛР-дыягностыка (палімеразная ланцуговая рэакцыя) — высокадакладны метад дыягностыкі шматлікіх інфекцый, які грунтуецца на даследаванні генетычнага матэрыялу чалавека (ДНК і РНК). У залежнасці ад мэты даследавання выкарыстоўваюцца кроў, сліна, мокрота, выдзяленні палавых органаў і іншыя біялагічныя матэрыялы, паведамляе synevo.by.

ПЛР-абследаванне на платнай аснове праводзіцца, калі чалавеку трэба выехаць за мяжу і ён падаў пацвярджаючыя дакументы. Магчымасць такой дыягностыкі прадастаўляюць у дзвюх установах вобласці: абласным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі і абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы. Запіс ажыццяўляецца на сайтах устаноў.

Як арганізаваная дапамога цяжарным?

Вышэйпералічанае — абавязковая ўмова таксама пры планаванай шпіталізацыі цяжарных для аказання акушэрска-гінекалагічнай дапамогі. Вынікі такой дыягностыкі дакументальна пацвярджаюць і паказваюць у прыёмным аддзяленні. Там будзе дадатковы кантроль — ўсім памераюць тэмпературу цела і пры найменшым сумневе правядуць экспрэс-тэст.

У стацыянарах таксама захаваны ўсе шлюзы і вызначаны асобныя палаты для лячэння пацыентаў з падазрэннем або наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі.

У паліклініках захоўваюць рэжым

У паліклініках на ўваходзе вымяраюць тэмпературу, падзяляюць патокі пацыентаў з падвышанай і нармальнай тэмпературай, просяць людзей выконваць сацыяльную дыстанцыю, прыходзіць у масках і ўзгадняць час прыёму.

З-за пандэміі спынілі дыспансерныя і прафілактычныя агляды, скрынінгавыя мерапрыемствы. Людзям плануюць аказаць дапамогу ў самыя кароткія тэрміны з захаваннем супрацьэпідэміялагічнага рэжыму.

З-за каранавіруса развіваюцца фіброзныя змены ў лёгкіх, якія могуць справакаваць хранічныя захворванні гэтага органа з дыхальнай недастатковасцю. Таму ў першую чаргу ў стацыянарах і паліклініках аднавілі сваю дзейнасць аддзялення рэабілітацыі.

Як рыхтуюцца да другой хвалі каранавіруса?

У медустановах правядуць маніторынг стану сістэмы кіслародазабеспячэння, вызначаць аб’ёмы для планавага дадатковага абсталявання кіслароднымі кропкамі.

  • У Лідзе райвыканкам адшукаў сродкі, пачалася працэдура закупкі запчастак для рамонту апарата КТ.
  • Новы апарат ПЛР атрыманы ў якасці гуманітарнай дапамогі ад «Росатома» і ўсталёўваецца ў бальніцы ў Астраўцы. Ён паскорыць правядзенне абследаванняў не толькі работнікаў Беларускай АЭС, але і насельніцтва Астравецкага, Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў.
  • Прапрацоўваецца пытанне набыцця і ўстаноўкі ПЛР за кошт спонсарскай дапамогі ў Лідзе і абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы. За сродкі з розных крыніц дадаткова закуплена 35 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Ствараюцца запасы сродкаў індывідуальнай абароны, дэзсродкаў, антысептыкаў, лекавых прэпаратаў.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024