Навіны

Гродзенца, які знайшоў і вярнуў уладальніку 100 $, пачалі судзіць за крадзеж

Аляксандр Шышоў ў сакавіку 2020 дастаў са сметніцы ля абменніка 100 $. Чакаў звароты ад гаспадара, але замест яго праз месяц яго пачала шукаць міліцыя. Аляксандр праз міліцыю знайшоў гаспадара, вярнуў грошы, а на яго завялі крымінальную справу за крадзеж (ч.2 арт. 205 КК). Першае пасяджэнне прайшло ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 22 ліпеня.

Справу разглядаў суддзя Валерый Шпак. На пасяджэнне Аляксандр не з’явіўся. Верагодна, з-за хваробы, паведамілі ў судзе. Пасяджэнні адновяцца, калі абвінавачаны патлумачыць суду прычыны няяўкі. Пра іх Hrodna.life Аляксандр не распавёў.

Што пагражае абвінавачанаму ў выпадку няяўкі?

Судовае разбіральніцтва крымінальнай справы судом першай інстанцыі адбываецца пры абавязковым удзеле абвінавачанага. Пры няяўцы абвінавачанага разбор справы трэба адкласці. Суд мае права падвергнуць абвінавачанага, які не з’явіўся без паважных прычын, прываду, а таксама ўжыць або змяніць у дачыненні да яго меру стрымання, кажа арт. 294 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі.

Разбіральніцтва крымінальнай справы ў адсутнасць абвінавачанага можа быць дапушчана толькі ў выпадках, калі:

  1. асоба, абвінавачаныя ў здзяйсненні злачынства, якое не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі, або менш цяжкага злачынства, прызнае сваю віну і просіць аб разглядзе справы ў яго адсутнасць;
  2. абвінавачаны знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь і ўхіляецца ад яўкі на судовае пасяджэнне.

Разбіральніцтва крымінальнай справы ў адсутнасць абвінавачанага адбываецца ў выпадку, калі наступіла смерць абвінавачанага і прадстаўнік памерлага абвінавачанага, якія ўдзельнічае ў вытворчасці па крымінальнай справе, не даў згоды на яеспыненне.

Раней Аляксандр Шышоў не пагадзіўся з кваліфікацыяй яго дзеянняў органамі папярэдняга расследавання па ч. 2 арт. 205 КК. Адвакат заявіў хадайніцтва аб спыненні расследавання ў сувязі з адсутнасцю ў дзеяннях Аляксандра складу злачынства. Хадайніцтва не задаволілі.

Паводле арт. 205 КК (Крадзеж) вінаватых караюць грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Чытайце падрабязней: В тюрьму за $ 100: как вернуть деньги владельцу и попасть в СИЗО

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025