Бацька ўдарыў пяцімесячную дачку, каб супакоіць. Праз месяц яна памерла

У Гродзенскай вобласці ў бальніцы пасля збіцця бацькі памерла пяцімесячная дзяўчынка. Аб расследаванні крымінальнай справы ў эфіры праграмы «Причины и следствие» на «Радио Минск» распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Минск-Новости».

У бальніцу горада Свіслачы 17 студзеня 2020 г. у стане клінічнай смерці з траўмай левай ныркі была дастаўлена пяцімесячная дзяўчынка. Пасля аказання экстранай дапамогі дзіця перавялі ў гродзенскую бальніцу, дзе яно праз месяц памерла.

Следствам устаноўлена, што раніцай 17 студзеня 2020 г. бацька застаўся дома з дочкамі, бо яго сужыцелька пайшла на прыём да ўрача. Малодшая пяцімесячная дачка ляжала ў ложку і плакала. Мужчыну гэта раздражняла, і ён кулаком ударыў дзяўчынку ў бок. Як пасля ўстанавілі эксперты, «прычыніўшы тым самым цялесныя пашкоджанні, якія знаходзяцца ў прычыннай сувязі з яе смерцю».

Высветлілася, што абвінавачаны нават не прадпрымаў спроб дачкі аказаць медыцынскую дапамогу. Дзіця было шпіталізавана па ініцыятыве маці толькі пасля праявы прыкмет траўміравання і пагаршэння стану здароўя.

Следчыя дапыталі сведак, у тым ліку сваякоў загінулай дзяўчынкі і медыцынскіх работнікаў. Паводле высноў экспертаў, абвінавачаны якім-небудзь псіхічным растройствам не пакутаваў, мог усведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Мужчыне прад’яўленае абвінавачванне ў забойстве заведама малалетняй, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане (ч. 2 арт. 139 КК). Сам абвінавачаны часткова прызнаў сваю віну і даў паказанні па абставінах злачынства. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

У ходзе расследавання гора-бацька прыдумаў версію аб няшчасным выпадку. Нібыта, знаходзячыся дома з дзіцем і трымаючы дзяўчынку на руках, ён спатыкнуўся і ўпаў разам з ёй на парог, які падзяляе пакоі. Абвергнуць гэтую выдумку дапамагла экспертыза.

Бацькі дзяўчынкі ў афіцыйным шлюбе не знаходзіліся. Мужчыне 42 гады, ён афіцыйна працаваў і раней судзімы не быў. Жанчыне — 33, яна знаходзілася ў дэкрэце. Дзяўчынка нарадзілася ў жніўні 2019 г., была хваравітым дзіцем, знаходзілася на лячэнні ў бальніцы. Усе медыцынскія агляды, прыёмы ажыццяўляліся планава, не прапускаліся, таму заўваг з боку медыцынскіх работнікаў сям’я не выклікала.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024