15 ліпеня каля 20:00 на Савецкай плошчы супрацоўнікі АМАПу затрымалі двух веласіпедыстаў, якія рамантавалі ровар. Па словах відавочцаў, веласіпедысты нічога не выкрыквалі.
У гэты дзень у Гродне па паведамленнях telegram-каналаў павінен быў прайсці несанкцыянаваны велапрабег, але праз адсутнасць ўдзельнікаў ён не адбыўся. Нягледзячы на гэта, міліцыя і супрацоўнікі ДАІ спынялі раварыстаў у цэнтры горада.
Двух гродзенцаў затрымалі на Савецкай плошчы. Адзін з іх — гродзенскі спартсмен Сяргей Нікулін.
«Хлопцы сядзелі на лаўцы і наладжвалі ровар. Паспелі зняць кола, як да іх пад’ехаў бус і адтуль выйшлі тры чалавекі ў цывільным адзенні. Так вось і затрымалі. Веласіпедысты нічога не выкрыквалі», — распавёў сведка затрымання.
Веласіпедыстаў адпусцілі ў 23:00. У іх канфіскавалі ровары і тэлефоны для праверкі. У панядзелак веласіпедыстаў запрашаюць у РАУС Ленінскага раёна.
15 ліпеня ў Гародні было затрымана каля 5 веласіпедыстаў. Усіх іх адпусцілі.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…