«Чацвёра з АМАП шпіталізаваныя, распачата крымінальная справа». Што міліцыя кажа пра акцыі 14 ліпеня

У Мінску распачалі крымінальную справу па арт. 342 КК — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, паведамілі ў Следчым камітэце.

Справу распачалі па факце арганізацыі і актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Відэаматэрыялы далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы, іх вывучаюць следчыя. Асобы, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці, затрыманыя. Іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка.

«Любыя правакацыі будуць спыняцца»

Днём 14 ліпеня ў МУС прасілі беларусаў не ўдзельнічаць у «незаконных масавых мерапрыемствах». Абяцалі, што супрацоўнікі міліцыі прымуць «усе меры, накіраваныя на падтрыманне грамадскага парадку і спыненне супрацьпраўных дзеянняў», а любыя правакацыі будуць спыняцца.

Некаторыя грамадзяне паддаліся ўплыву «інтэрнэт-правакатараў», што прывяло да «пэўных негатыўных наступстваў», паведамілі ў МУС 15 ліпеня. Па іх паведамленнях, у розных гарадах затрыманыя больш за 250 чалавек, у тым ліку кіроўцы і веласіпедысты. Больш за ўсё «парушэнняў» зафіксавана ў Мінску. Іх затрымалі:

  • за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў,
  • парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў,
  • невыкананне правілаў дарожнага руху.

Частку затрыманых пасля складання адміністрацыйных пратаколаў і правядзення прафілактычных гутарак адпусцілі, некаторых пасадзілі ў ІЧУ.

У Віцебску абышлося без затрыманняў, паведамілі ў МУС. Ва УУС Гродзенскага аблвыканкама Hrodna.life паведамілі, што затрыманняў у горадзе 14 ліпеня не было і папрасілі чакаць афіцыйнага тэксту на сайце МУС.

Правозащитники: в Гродно задержали водителя автомобиля с БЧБ-флагом, по Беларуси известно про 253 задержаний

Автомобиль гродненца с БЧБ-флагом конфисковали

«Пацярпелі супрацоўнікі АМАП»

У выніку бойкі шэсць міліцыянтаў АМАП ГУУС Мінгарвыканкама атрымалі траўмы, з іх чацвёра шпіталізаваны, паведамілі ў МУС.

Інфармацыя аб стане здароўя пацярпелых і відэа накіравалі ў Следчы камітэт.

Увечары 14 ліпеня пасля аб’явы вынікаў рэгістрацыі на цэнтральную плошчу Гродна выйшла міліцыя і гродзенцы. Паведамляюць, што ў пікавыя моманты было каля 300 чалавек. Людзі пляскалі і крычалі «Жыве Беларусь!». На самой плошчы затрыманняў не было.

Падобныя падзеі адбываліся ў іншых гарадах. У Мінску, Пружанах, Брэсце, Гомелі, Салігорску і Бабруйску адбыліся затрыманні. У вялікіх гарадах АМАП жорстка затрымліваў людзей, якія выйшлі на вуліцы. Некаторых адпусцілі. Затрымлівалі ў тым ліку непаўналетніх, журналістаў, грамадзянінаў замежных дзяржаў. Пакуль вядома пра 253 затрыманні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024