Горад

«Праверылі тэмпературу і дазволілі ехаць». Турыст-раварыст з Польшчы распавёў, чаму прыехаў у Гродн

Кшыштаф Спіхал з польскага горада Познань пераадолеў больш за 500 кіламетраў на ровары, каб упершыню прыехаць у Беларусь. Турыст распавядае, што мяжу перасёк без праблем: там усяго некалькі машын і веласіпедыст можа праехаць за 15 хвілін. Замежных турыстаў у горадзе з-за пандэміі амаль няма, затое часцей сталі прыязджаць беларусы, распавялі Hrodna.Life ў адміністрацыі горада.

«На мяжы ў мяне праверылі дакументы, тэмпературу і дазволілі ехаць. Тэст не бралі, — кажа Кшыштаф. — Я разумею абстаноўку ў свеце з-за каранавіруса і веру ў пандэмію, стараюся быць як мага больш асцярожным. Калі аслабілі каранцінныя меры ў Польшчы, вырашыў выправіцца на ровары падарожнічаць. Еду адзін, мінімум кантактаў».

Чытайце таксама: В Гродно, несмотря на эпидемию, появились туристы. Кто они?

У Беларусі Кшыштаф ўпершыню. Ён ведаў, што ў краіне не было каранціну і дзейнічае бязвізавы рэжым. З 10 лістапада 2019 года на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей працуе адзіны бязвізавы рэжым для замежных турыстаў. Знаходзіцца на гэтай тэрыторыі замежнікі могуць да 15 сутак. Таксама для грамадзян больш за 80 дзяржаў захоўваецца 30-дзённы бязвіз пры ўмове прыбыцця і адбыцця праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск».

Кшыштаф Спіхал - адзін з першых замежных турыстаў Гродна 2020, пасля пандэміі

«Вырашыў скарыстацца момантам, быў якраз на Падляссі і прыехаў у Гродна. План мінімальны — убачыць галоўныя славутасці горада. Для нас, палякаў, важна ўбачыць дом, дзе жыла вядомая пісьменніца Эліза Ажэшка. Гэта я зрабіў, але яшчэ ў мяне была мэта ўбачыць філармонію. Я захапляюся музыказнаўствам. Прыгожы будынак, уражаны. (Аб'ект пасля рэканструкцыі афіцыйна адкрылі у 2019 годзе)».

Чытайте таксама: «Граница пустая». Первая за несколько месяцев группа иностранных туристов приехала в Гродно

У Гродна падарожнік прыехаў толькі на дзень, цяпер ён вяртаецца ў Польшчу. З пачатку ліпеня польскія грамадзяне па прыбыццю дадому з розных краін не адбываюць двухтыднёвы каранцін, як гэта было ў пачатку 2020 года.

Пасля Гродна турыст вяртаецца ў Польшчу і працягне падарожжа

Пазітыўных навінаў мала

Ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама распавялі Hrodna.life, што пасля пандэміі замежных турыстаў у горадзе пакуль вельмі мала.

«Нядаўна мы размаўлялі з мясцовымі тураператарамі і пазітыўных навін па замежным турыстам пакуль няма, — распавёў Hrodna.life начальнік упраўлення Яўген Ародзь. — У асноўным едуць індывідуалы і едуць слаба. Горад і турфірмы імкнуцца нешта прыдумаць, плануем што ў жніўні сітуацыя зменіцца. Пакуль жа ў нас актыўна працуе ўнутраны турызм — людзі з іншых рэгіёнаў краіны сталі часцей прыязджаць у Гродна».

Чытайце таксама: «Цель — объехать всю страну». Туристы прилетели из Индии, сели на велосипеды и поехали по Беларуси

Падзяліцца
Меткі: турызм

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025