14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў пяць кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Сярод іх няма Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкала. Увечары пасля абвяшчэння вынікаў рэгістрацыі на цэнтральную плошчу Гродна выйшла міліцыя і некалькі дзясяткаў гродзенцаў.
Ацаніць, з якой мэтай жыхары Гродна выйшлі на Савецкую плошчу — складана. Людзі стаялі невялікімі групамі, размаўлялі. Некаторыя каталіся на роварах і машынках з суседняга пракату. Некалькі чалавек прыйшлі з бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Па плошчы некалькі разоў пракацілася хвалі апладысментаў.
У гэты ж час на вуліцы Кастрычніцкай стаяў мікрааўтобус і аўтобус, а на стаянцы ля гатэля Сямашка запарковалі аўтазак.
Аўтамабілі, што праязджалі па плошчы, сігналілі.
Калі 9 вечара людзей стала больш. Каля паўсотні чалавек утварылі ланцуг уздоўж палаца тэкстыльшчыкаў і вуліцы Маставой.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…