У Каложскім парку абмежавалі хуткасць аўтамабіляў да 30 км/ч Дарогу да моста ў бок Вялікай Траецкай афіцыйна зрабілі пешаходнай.
Знакі «30 км/ч» усталявалі на з’ездах з міні-кальца: у бок Каложы і па вуліцы Палявой, паведаміла АвтоГродно гарадская актывістка Юлія Каляда. На дарозе ў бок пешаходнага моста (вуліца Каложа) рух на аўтамабілях забаранілі цалкам, усталяваўшы знак «Пешаходная дарожка».
Раней Юлія Каляда звяртала ўвагу, што ў Каложскім парку ёсць дзве аўтадарогі без абмежаванняў хуткасці, хоць гэта месца адпачынку гараджан. Пры гэтым па законе веласіпедыстам у парку можна ездзіць толькі па ходніку, там, дзе шпацыруюць людзі, бегаюць дзеці.
«Аднойчы праекціроўшчыкі дапусцілі памылку, зрабіўшы паркоўку ў глыбіні парку, а не ў пачатку. Сёння робіць памылку ДАІ, не абмежаваўшы хуткасць і праезд, — пісала Юлія ў траўні. — На ўездзе, праўда, вісіць непрыкметна „цэгла“. Але незразумела, каму і куды яна забараняе ехаць. Усе ездзяць. А калі хтосьці і вырашыў бы паслухацца і пакінуць машыну, то зрабіць гэта няма дзе».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…