Турыстычны брэнд, які выбралі ў канцы мінулага года, пачалі ўкараняць у гарадское асяроддзе. Малюнак брэнда з’явіцца на сувенірнай прадукцыі, на вопратцы і посудзе ў кавярнях. Таксама яго ўпішуць у структуры малых архітэктурных формаў горада, паведамляе youtube-канал «Гродна Плюс».
Існуючыя эскізы, распрацаваныя дызайнерамі, павесяць на білборды - ужо ёсць дамоўленасці. У горадзе ёсць каля дзесяці білбордаў, паведаміў «Гродна Плюс» Яўген Арадзь, начальнік аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама. Праект пачалі рэалізоўваць толькі цяпер праз эпідымалагічную сітуацыю.
Пасля каранавіруса турыстычная галіна ажывае. Апошнія пару месяцаў турфірмы Гродна жывуць за кошт унутранага турызму, паведаміў Яўген Ародзь. У далейшым плануюць рэалізоўваць план мерапрыемстваў на другую палову года.
У студзені-лютым 2020 года тэмпы росту экспарту турыстычных паслуг Гродна перавышалі 160%. Каранавірус, і крызіс, які рушыў за ім, па турыстычнай галіны ўдарылі ў першую чаргу. Межы пераважнай большасці краін былі зачыненыя, строгія каранцінныя меры звялі паток турыстаў да нуля.
Турыстычны брэнд Гродна выбралі 24 кастрычніка ў гарвыканкаме. Усяго ў двух турах на суд журы і гараджан прапанавалі паўсотні прапаноў. Члены журы аддалі перавагу праекту Брэсцкай студыі «GRAFIT». Некаторыя гродзенцы былі незадаволеныя выбарам і патрабавалі скасаваць вынікі конкурсу або правесці яго яшчэ раз. Але гарадскія ўлады ад абранага брэнда не адмовіліся і прадставілі яго афіцыйна яшчэ ў снежні 2019 года.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…