Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Ціханоўскага. Блогер не ўдзельнічаў у разглядзе

Гродзенскі абласны суд 9 ліпеня разгледзеў скаргу Сяргея Ціханоўскага на рашэнне суда Ленінскага раёна аб непадпарадкаванні міліцыі (арт.23.4 КоАП). Рашэнне суда — адміністрацыйны арышт на 15 сутак — пакінулі без зменаў, скаргу абаронцы не задаволілі.

Разгляд справы доўжыўся шэсць хвілін без удзельнікаў працэсу. Абаронца Ціханоўскага Андрэй Шчапяткоў на пасяджэнне не прыйшоў. Ён раней хадайнічаў аб допыце Ціханоўскага па відэасувязі. Суддзя паведаміў, што гэта «часова не прадастаўляецца магчымым па прычынах тэхнічнага характару» — вядуцца «пуска-наладачныя работы». Сам Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў СІЗА ў Мінску, бо 10 чэрвеня стаў абвінавачаным па крымінальнай справе.

Абаронца Ціханоўскага прасіў спыніць справу за недаказанасцю віны. Маўляў, паказанні супрацоўнікаў АМАП, якія выступалі сведкамі, паўтараюць пратакол, а яны самі — зацікаўленыя асобы. Абаронца звяртаў увагу на парушэнні ў дасудовай вытворчасці. А таксама на тое, што абвінавачанне будуецца на здагадках.

Суддзя вынес пастанову пакінуць рашэнне суда Ленінскага раёна без зменаў, скаргу не задаволіць.

Сяргея Ціханоўскага асудзілі паводле арт 23.4 — Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў і прысудзілі да 15 дзён арышту. Яго асудзілі за падзеі ў Гродне, якія адбыліся на пікеце 29 траўня.

Таксама ён праходзіць па крымінальнай справе ч. 1 арт. 342 КК — Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў яго палітвязнем.

«Не боитесь, что соседи тапками закидают?» Тихановскому на суде в Гродно дали еще 15 суток

Што адбылося ў Гродне ў дзень візіта Ціханоўскага?

У Гродне затрымалі палітычных актывістаў. Увечары 29 траўня на пікеце падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую адбыўся інцыдэнт, у выніку якога блогера Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго прыхільнікаў затрымала міліцыя. Сярод затрыманых — сябра ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў. Удзельніцу верагоднай правакацыі супраць Ціханоўскага апазналі ў сацсетках.

Затрыманні працягнуліся на наступны дзень. 30 траўня затрымалі актывіста Мікалая Саляніка, які днём раней вёў перамовы з кіраўніцтвам міліцыі і спрабаваў даведацца, за што быў затрыманы і дзе знаходзіцца Ціханоўскі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» склаў спіс затрыманых у Гродне. Частку з іх перавезлі ў Мінск.

Гэта не спыніла ініцыятыўную групу Ціханоўскай. Афіцыйна было заяўлена, што падчас інцыдэнту пацярпеў міліцыянт. Узбуджаная крымінальная справа па факце гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Нягледзячы на ​​гэта, на наступныя дні да пікету Святланы Ціханоўскай выстраіліся чэргі — людзі стаялі, каб аддаць подпіс, нават пад дажджом.

Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага і іншых затрыманых у Гродне палітычнымі вязьнямі.

У выніку пад удар патрапілі і выпадковыя людзі. Увечары 29 траўня ў сацсетках пачалося цкаванне выпадковага чалавека, якога прынялі за супрацоўніка органаў у цывільным, які ўдзельнічаў у затрыманні ў Гродне. У дзяржаўных СМІ з другога боку пачалося цкаванне 81-гадовай пенсіянеркі Галіны Філіпаўны, якая падчас стрыму з Савецкай плошчы выказалася супраць Лукашэнкі і ў падтрымку Ціханоўскіх. Пенсіянерку Станіславу Дамшэль, якая 29 траўня таксама была на Савецкай, абвінавацілі ў дробным хуліганстве, але яна не пусціла міліцыю да сябе дадому. Выпадковыя людзі былі і сярод затрыманых на плошчы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024