Па стане на 9 ліпеня каранавірусам заразіліся 64 411 беларусаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 53 609 пацыентаў, 499 чалавек з пацверджаным COVID-19 памерлі.
За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 187 новых выпадкаў хваробы, паводле афіцыйных зьвестак, памерлі 6 чалавек, 755 пацыентаў выпісалі.
За перыяд распаўсюджвання коронавируса ў Беларусі правялі 1 099 571 тэст. За апошнія суткі было зроблена 12 326 тэстаў.
Прыкладна чвэрць апытаных беларусаў лічаць, што яны ўжо перахварэлі на каранавірус, паказала даследаванне кампаніі SATIO. Пры гэтым большасць баяліся звяртацца па меддапамогу.
23,7% апытаных думаюць, што яны ўжо перанеслі каранавірусную інфекцыю. Амаль у паловы з іх былі сімптомы, падобныя на праявы COVID-19. 11% прызналіся, што з’яўляліся кантактамі першага ўзроўню.
23 чалавекі з 1002 удзельнікаў апытання адказалі, што ў іх ёсць пацверджаны дыягназ COVID-19. На падставе гэтых дадзеных даследчыкі зрабілі выснову, што да другога тыдня чэрвеня колькасць перахварэлых (прычым з пастаўленым дыягназам) магла раўняцца 2,3% ад колькасці гарадскога насельніцтва Беларусі ва ўзросце ад 18 да 64 гадоў, якое складае прыкладна 6 мільёнаў чалавек.
Нават падазраючы COVID-19, большасць не гатовая звяртацца да лекараў - 77% тых, хто падазраваў у сябе COVID-19, не звярталіся ў медустановы.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…