Аляксандра Мілюка адвезлі ў РАУС для апытання, а затым адправілі на медагляд. Там у яго выявілі павышаную тэмпературу і шпіталізавалі, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. Аляксандр Мілюк паказаў s**boda.org пратакол, з якога вынікае, што адміністрацыйную справу рыхтавалі ў адносінах да яго.

Што адбылося?

Сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Мілюк з Мастоў вяртаўся 3 ліпеня дадому з сынам. Да яго падышоў мужчына і пачаў патрабаваць грошы, штурхаць Аляксандра Мілюка і нецэнзурна выказвацца ў яго адрас. Хутка пад’ехала міліцыя і затрымала і мужчыну, і Аляксандра.

Актывісты пазналі нападніка. Гэта Валянцін Журоўскі з вёскі Пескі. Праваабаронцы ацэньваюць дзеянні мужчыны, які патрабаваў грошы і лаяўся, як правакацыю. 3 ліпеня па Беларусі затрымалі 17 чалавек.

Житель Мостов, которого задерживали с ребенком, попал в больницу с COVID-19. Активисты узнали нападавшего

Міліцыя: Мілюка даставілі ў РАУС для апытання

Міліцыя абвергла інфармацыю аб тым, што Аляксандра Мілюка затрымлівалі.

 — У мужчыны здарыўся канфлікт з мінакам. Сведкам канфлікту стаў нарад супрацоўнікаў ДАІ Мастоўскага РАУС, якія праязджалі міма. Яны даставілі абодва бакі канфлікту ў мясцовы аддзел унутраных спраў для разгляду. Абодва грамадзяніна былі апытаныя.

Далей Мілюка даставілі ў бальніцу, каб зняць пабоі. Там у яго выявілі павышаную тэмпературу. Мужчыну шпіталізавалі.

Іншага ўдзельніка канфлікту арыштавалі за дробнае хуліганства.

Раней міліцыя паведаміла Hrodna.life адваротнае

Экіпаж запрыкмеціў «канфлікт паміж двума грамадзянамі», сітуацыя суправаджалася рукапрыкладствам, паведамілі Hrodna.life 4 ліпеня.

— Для разбору абодва грамадзяніна былі дастаўлены ў Мастоўскі РАУС. У дачыненні да іх распачаты адміністрацыйны працэс па артыкуле 17.1 КоАП Рэспублікі Беларусь — «Дробнае хуліганства», — распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.

Чем закончилось задержание многодетного отца на День независимости в Мостах, когда он снимал провокацию на видео

Мілюк здзівіўся такой версіі міліцыі

Ён быў упэўнены, што яго затрымалі і адвезлі ў аддзяленне супраць яго волі. На яго думку, хуліганам у гэтай гісторыі першапачаткова павінен быў стаць ён сам. Паводле яго слоў, яго апытвалі так, нібыта падазравалі, што гэта ён сам парушаў грамадскі парадак, паведаміла «С**бода».

У Мілюка на руках застаўся дакумент ад 3 ліпеня, падпісаны намеснікам начальніка Мастоўскага РАУС Аляксеем Літашам, з якога вынікае, што першапачаткова адміністрацыйная справа рыхтавалася ў дачыненні да Мілюка.

Міліцыя паведаміла, што не затрымлівала актывіста ў Мастах. Ён здзіўлены