За суткі COVID-19 заразіліся 274 беларусаў. Экспрэс-тэсты для дарослых і дзяцей у Гродне можна здаць дома

У Беларусі на 2 ліпеня зарэгістраваныя 62 698 (+274) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Ачунялі і выпісаныя 48 738 (+1185) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, памерлі — 405 (+7) пацыентаў.

Усяго праведзена 1 028 349 тэстаў.

У першай дзіцячай паліклініцы пачалі рабіць экспрэс-тэсты для дарослых і дзяцей з выездам на дом. Паслуга каштуе 55 рублёў. Запісацца можна ў рэгістратуры паліклінікі. Яе ўвялі, каб мінімізаваць кантакты.

У дзіцячай паліклініцы № 1 горада Гродна ёсць асобная брыгада, якая бярэ кроў для экспрэс-тэстаў. Яны выязджаюць на плот мазкоў у сваіх пацыентаў, паведамляе youtube-канал «Гродна Плюс».

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Званок КДБ у Амерыку, доля апраўдальных прысудаў і новы пракурор. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Актывістцы Аляксандры Васілевіч, якая сем гадоў жыве ў ЗША, патэлефанавалі з КДБ Гродна. 0,09% -…

10 сакавіка 2025

Прэм’ер-міністрам Беларусі прызначылі чыноўніка з Гродзеншчыны

Рашэннем Лукашэнкі пасаду прэм'ер-міністра Беларусі заняў 49-гадовы Аляксандр Турчын. Чыноўнік родам з Навагрудка, але апошнія…

10 сакавіка 2025

Гродзенцы на 8 сакавіка падарылі поні - гэта была яе даўняя мара

Гродзенка Анастасія атрымала на 8 сакавіка ў падарунак поні. Незвычайны сюрпрыз для дзяўчыны зрабіў яе…

10 сакавіка 2025

Дзе ў Гродне можна бясплатна вакцынаваць жывёлу ад шаленства

У Гродне пачынаецца штогадовая праграма па вакцынацыі хатніх жывёлаў супраць шаленства і агляд на мікраспарыю…

10 сакавіка 2025

Дачка гродзенскага сілавіка закрыла свой блог з непальскай турмы — не хоча, каб беларускія СМІ згадвалі яе сям’ю

Гродзенка Аліна Алдошына адбывае тэрмін у непальскай турме за спробу перавезці 6 кг какаіну. Пасля…

10 сакавіка 2025

У Гродне за 42 рублі прадаюць стогадовую казарму

Адзін з будынкаў былога ваеннага гарадка на Фолюшы выставілі на аўкцыён. Патэнцыйны пакупнік можа купіць…

10 сакавіка 2025