На два тыдні закрыюць вуліцу Кірава. Грамадскі транспарт паедзе ў аб’езд

З 7 ліпеня закрыюць участак дарогі ад вуліцы Будзёнага праз вуліцу Кірава да вуліцы Урыцкага. Асноўныя работы будуць доўжыцца да 24 ліпеня. Цяпер там часткова закрытая адна паласа, паведамляе youtube-канал «Гродна Плюс».

Пакрыццё заменяць, таму што яно мае крытычныя дэфекты, прасадкі, расколіны. На ўчастак каля 600 метраў плануецца пакласці 400 тон асфальта-бетоннай сумесі. Работы будуць праводзіцца па фрэзераванні верхняга пласта асфальта-бетоннага пакрыцця, з наступнай заменай інжынерных камунікацый і з наступнай кладкай верхняга пласта асфальта-бетоннага пакрыцця.

Закрыюць участкі вуліцы ад Гуманітарнага каледжа да перасячэння вуліц Кірава і Сацыялістычнай, ад перасячэння вуліц Кірава і Сацыялістычнай да перасячэння вуліц Кірава і Калючынскай.

Акрамя таго, на гэты час забароняць стаянку машын на вуліцах Парыжскай Камуны, Сацыялістычнай і Свярдлова, паведамляе vgr.by.

Аўтобусы і маршруткі паедуць праз Свярдлова і Сацыялістычную, тралейбусы паедуць па скарочаных маршрутах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024