Па стане на 1 ліпеня каранавірусам заразіліся 62 424 беларусы, паведамляе Мінздароўя. Ачунялі і выпісаныя 47 553 пацыенты, 398 чалавек з пацверджаным раней COVID-19 памерлі.
За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 306 новых выпадкаў хваробы, паводле афіцыйных звестак памерлі 6 чалавек, 1499 пацыентаў выпісалі.
З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 1 013 056 тэстаў, інфармуе Міністэрства аховы здароўя. За апошнія суткі зрабілі 12 271 тэстаў, з іх 2,5% выявіліся станоўчымі.
У Гродзенскай вобласці намецілася ўстойлівая тэндэнцыя да стабілізацыі эпідэмічнай абстаноўкі, паведаміла Міністэрства аховы здароўя 29 чэрвеня. Ад 29 чэрвеня аднавілі працу неўралагічнае і першае тэрапеўтычнае аддзяленні Слонімскай цэнтральнай бальніцы, аддзяленне тэрапеўтычнага корпуса Навагрудскай цэнтральнай бальніцы.
З 1 ліпеня спыняе працу аддзяленне рэабілітацыі санаторыя Нёман 72 на 100 ложкаў, пачне падрыхтоўку да працы ў звычайным рэжыме 3-я клінічная бальніца Гродна.
Рыхтуюцца да пачатку планавай шпіталізацыі з 1 ліпеня па хірургічным і гінекалагічным профілі ў 4-й клінічнай і БХМД Гродна, а таксама да звычайнага рэжыму працы — Бераставіцкая, Воранаўская, Зэльвенская, Карэліцкая, Свіслацкая, Шчучынская цэнтральныя раённыя бальніцы. Пры гэтым у гэтых шпіталях захаваецца праца інфекцыйных аддзяленняў для лячэння пацыентаў з COVID-19.
У стадыі падрыхтоўкі аднаўленне працы міжраённых цэнтраў для пацыентаў з вострым парушэннем мазгавога кровазвароту ў Слонімскай, Астравецкай і Ваўкавыскай цэнтральных раённых бальніцах.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…