Новости

Пікеты — у Румлёва. Дзе ў Гродне кандыдаты змогуць сустрэцца з выбаршчыкамі (Карта)

Гродзенскія гарадскія ўлады вызначылі месцы, дзе кандыдаты ў прэзідэнты могуць праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі, масавыя мерапрыемствы, і дзе дазволена размяшчаць агітацыйныя матэрыялы. Збірацца па-за памяшканнямі дазволена толькі ў двух гарадскіх парках.

Спіс дазволеных месцаў для сустрэч з выбаршчыкамі і правядзення масавых мерапрыемстваў замацаваны ў Рашэнні гарвыканкама № 477 ад 30 чэрвеня 2020 года. Дадатак да яго вызначае, на якіх менавіта тумбах можна ляпіць агітацыйныя матэрыялы.

Для стасавання кандыдатаў з гарадзенцамі вылучылі чатыры памяшканні. Сярод іх — ніводнага ў цэнтры горада:

  • Дом культуры вытворчага щнітарнага прадпрыемства «Цветліт» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх» (г. Гродна, вул. Дзяржынскага, 41/1);
  • Актавая зала корпуса № 2 УА «Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж» (г. Гродна, вул. Суворава, 254);
  • Актавая зала УА «Гродзенскі дзяржаўны прафесійны тэхналагічны каледж» (г. Гродна, вул. Славінскага, 7);
  • Актавая зала УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі каледж» (г. Гродна, бульвар Ленінскага камсамола, 53).

Праводзіць сходы па-за памяшканнямі, мітынгі, пікетаванне ў паведамляльным парадку кандыдатам у прэзідэнты і іх давераным асобамі можна ў двух гарадскіх парках: Каложскім і Румлёўскім.

Плакаты і ўлёткі з інфармацыяй пра сябе кандыдатам дазволена расклейваць ў пэўных месцах. Гэта могуць быць інфармацыйныя стэнды і дошкі аб’яў арганізацый горада (па ўзгадненні з кіраўніком арганізацыі), а таксама некаторыя тумбы для афіш:

Ленінскі раён:

  • вул. Дзяржынскага, тэрыторыя, прылеглая да будынка № 113А;
  • вул. Дзяржынскага, тэрыторыя, прылеглая да Канцэртнай залы дзяржаўнай установы «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры»
  • вул. Дзяржынскага, тэрыторыя, прылеглая да парку Жылібера;
  • вул. Дзяржынскага, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка грамадскага транспарту «Цэнтр занятасці»;
  • вул. Максіма Горкага, тэрыторыя, прылеглая да рынку «Грандзіцкі» Гродзенскага гарадскога спажывецкага таварыства;
  • вул. Максіма Горкага, тэрыторыя, прылеглая да дома № 104, насупраць гандлёвага цэнтра «Карона»;
  • зав. Віленскі, тэрыторыя, прылеглая да аўтастаянцы;
  • вул. Будзёнага, тэрыторыя, прылеглая да плошчы чыгуначнага вакзала;
  • вул. Ажэшкі, тэрыторыя, прылеглая да будынка № 40;
  • вул. Ажэшкі, тэрыторыя, прылеглая да парку Жылібера;
  • вул. Урублеўскага, тэрыторыя, прылеглая да крамы «Еўраопт»;
  • вул. Урублеўскага, тэрыторыя, прылеглая да крамы № 1 Гродзенскага гарадскога гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Купалінка»;
  • вул. Ліможа, тэрыторыя, прылеглая да крамы «Світанак»;
  • вул. Ліможа (дзяржаўная ўстанова аховы здароўя «Паліклініка № 6 г. Гродна»), тэрыторыя, прылеглая да прыпынка грамадскага транспарту «Вуліца Ліможа»;
  • бульвар Ленінскага камсамола, тэрыторыя, прылеглая да гандлёвага дому «Няміга-Фаварыт»;
  • бульвар Ленінскага камсамола, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Медыцынскі універсітэт»;
  • пл. Савецкая, тэрыторыя, прылеглая да філіялу № 1 «Гандлёвы Дом «Баторыя» закрытага акцыянернага таварыства «Гроднагандальсэрвіс»;
  • вул. Савецкая, тэрыторыя, прылеглая да моладзевага цэнтру «Гродна» камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблкінавідэапракат»;
  • вул. Пушкіна, прыпынак «Вуліца Пушкіна», тэрыторыя, прылеглая да крамы «Чарот»;
  • пл. Савецкая (вул. Маставая), тэрыторыя, прылеглая да філіялу № 3 «Палац культуры» дзяржаўнай установы «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры»;
  • бульвар Ленінскага камсамола, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Бульвар Ленінскага камсамола»;
  • вул. Брыкеля, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Сярэдняя школа № 28»;
  • тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Вуліца Астроўскага»;
  • вул. Акадэмічная, тэрыторыя, прылеглая да парку Жылібера;
  • вул. Ціміразева, тэрыторыя, прылеглая да ўваходу ў дзяржаўную ўстанову культуры «Гродзенскі заалагічны парк»;
  • вул. Максіма Горкага, тэрыторыя, прылеглая да будынка № 24.

Кастрычніцкі раен:

  • вул. Гарнавых, тэрыторыя, прылеглая да дзяржаўнай установы культуры «Гродзенская абласная філармонія»;
  • шаша Індурская, тэрыторыя, прылеглая да ўніверсама «Вішнявец» Гродзенскага гарадскога гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Нарач»;
  • вул. Паповіча, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Кінатэатр «Кастрычнік»;
  • вул. Савецкіх памежнікаў, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Абутковая фабрыка «Нёман»;
  • мікрараён Фолюш, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Фолюш»;
  • праспект Янкі Купалы, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Вуліца Фамічова»;
  • праспект Касманаўтаў, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Кінатэатр «Усход»;
  • пл. Дзекабрыстаў, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Плошча Дзекабрыстаў»;
  • вул. Паповіча, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Каледж эканомікі і кіравання»;
  • скрыжаванне вул. Савецкіх памежнікаў і вул. Цітова, тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Універсам «Кастрычніцкі»;
  • вул. Перамогі (транспартнае кальцо), тэрыторыя, прылеглая да прыпынка «Абласная філармонія»;
  • вул. Паліграфістаў, тэрыторыя, прылеглая да выхаду з падземнага пераходу з боку філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства «Цэнтральны рынак»;
  • праспект Кляцкова, тэрыторыя, прылеглая да крамы «Квасовский»;
  • праспект Янкі Купалы, прыпыначны пункт грамадскага транспарту «Аўтобусны парк г. Гродна»;
  • праспект Касманаўтаў, тэрыторыя, прылеглая да плошчы аўтавакзала.

Чытайце таксама:
Цапкала і Бабарыка абскардзяць вынікі падліку ЦВК, астатнія згодныя — хоць траім «налічылі» больш

«Нет опыта работы в избирательной комиссии». Как в Гродно выбрали тех, кто будет считать голоса на выборах

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024