Усе подпісы за Валерыя Цапкалу і Андрэя Дзмітрыева па Ленінскім раёне Гродна скасаваныя. Гэта 6527 подпісаў, здадзеных за Цапкалу і 208 – за Дзмітрыева, паведамляюць праваабаронцы.

У астатніх прэтэндэнтаў подпісы ўлічылі, хоць камісія указала на непраўдзівасць нейкіх з іх. Па сцвярджэнні рабочых груп, несапраўднасць не перавысіла 15%.

Па Ленінскім раёне Гродна пасля праверкі подпісаў залічылі:

– Аляксандру Лукашэнку – 32584;

– Віктару Бабарыку – 4670;

– Святлане Ціханоўскай – 2420;

– Сяргею Чэрачню – 4890;

– Ганне Канапацкай – 208.

Пасяджэнне праходзіла ў даўно склаўшымся фармаце, калі групы сяброў камісіі, якія адказваюць за праверку подпісаў таго ці іншага прэтэндэнта, проста зачытваюць вынікі сваёй праверкі, а камісія пад кіраўніцтвам старшыні галасуе за прадстаўлены імі варыянт, паведамілі актывісты.