У Гродне падапечныя Ігара Кавалевіча 27 чэрвеня нанеслі паразу берасцейскаму «Дынама» — 1:0. Адзіны гол у матчы забіў Забелін.
Перамога над «Дынама» стала шостай запар у чэмпіянаце для «Нёмана». Гродзенцы падняліся на трэці радок у турнірнай табліцы і маюць у сваім актыве 26 ачкоў.