Любыя спробы «разгайдаць сітуацыю» будуць спыняцца. Пракуратура ў Гродне рыхтуецца сачыць, каб выбарчая кампанія прайшла ў рамках закона, распавёў grodnonews.by пракурор вобласці Віктар Корзун.
— Задача органаў пракуратуры — сачыць за тым, каб выбарчая кампанія прайшла ў рамках дзеючага закона. Нікому не дазволена яго парушаць. Любыя спробы разгайдаць сітуацыю, парушыць грамадскі парадак, дэстабілізаваць грамадства і пасеяць у ім разлад будуць спыняцца.
За абразы і пагрозы ў адрас членаў выбарчай камісіі, якія сёння маюць месца быць у ананімнай форме, будуць ўзбуджаць крымінальныя справы. Умацаванне законнасці і правапарадку — наш прамы абавязак.
Цяпер у пракуратуры арыентаваны на забеспячэнне законнасці выбарчай кампаніі. Таксама пракуроры будуць сачыць за ўборачнай кампаніяй і за аховай прыроды.