Кафе «Паляна», якое закрылася ў сакавіку ў лесапарку «Пышкі», 25 чэрвеня адкрылася на вул. Савецкай, 25. У меню — бургеры, выпечка і ахаладжальныя напоі. Пакуль кавярня працуе ў тэставым рэжыме.
У меню — бургеры коштам ад 5 да 12 рублёў. Акрамя таго, можна з’есці кумру (турэцкі бутэрброд на булачцы), рабрынкі на грылі, вегетарыянскі фалафель-бургер.
Уладальнікі пазіцыянуюць ўстанову як сямейнае кафэ. У інтэр'еры пераважаюць светлыя тоны: белы, блакітны, шэры.
У найбліжэйшы час «Паляна» запусціць свае аўтарскія дэсерты і кактэйлі. Хутка кафэ будзе працаваць з 9:00. У меню дададуць сняданкі. «Паляна» займае 130 кв. м., якія разлічаны на 45 пасадачных месцаў, паведамляе newgrodno.by.
Дастаўкі ў кафэ на дадзены момант няма, можна ўзяць заказ на вынас. Ці размясціцца з ім на лаўцы каля установы. Рэжым працы: з 10:30 да 23:00 штодня. За зменамі сачыце ў Instagram.
Чаму кафэ пераехала?
Кафэ ў пачатку сцежкі здароўя існавала каля трох гадоў. Яго знеслі ў сакавіку 2020 года. Прычына — скончыўся тэрмін арэнды пляцоўкі. У просьбе падоўжыць дамову арандатарам адмовілі. Як растлумачылі ў гарадскім ЖКГ, пры заключэнні дагавора ў 2017 годзе быў парушаны арт. 45 Ляснога кодэкса РБ. Раней паведамлялі, што абноўленае кафэ «Паляна» з’явіцца на старым месцы ў лесапарку Пышкі да пачатку лета.