З-за надвор’я ў вадаёмах Беларусі рэзка пагаршаюцца ўмовы пражывання рыбы. У некаторых з іх сустракаюцца перадзаморныя і заморныя з’явы, паведаміла Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У маі-чэрвені 2020 года было 15 фактаў гібелі рыбы ва ўсіх абласцях краіны: у Нёмане Гродзенскай вобласці, у рэках Бесядзь і Крупка Магілёўскай вобласці, у Чачоры Гомельскай вобласці, у возеры Заднім Віцебскай вобласці.
Сярод прычын гібелі рыбы ў беларускіх вадаёмах — бактэрыяльная інфекцыя, чалавечая дзейнасць, празмерная зарастальнасць, трапленне прадуктаў гніення. Да некаторых захворванняў схільныя пэўныя віды рыб. Але пры зніжэнні ўзроўню кіслароду ў вадзе гіне рыба рознага выгляду і ўзросту, як гэта было ў Нёмане.
Дзяржінспекцыя кантралюе стан рыбалоўных угоддзяў, выкананне патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства суб’ектамі гаспадарання паблізу водаахоўных зон або ў іх межах.
Дзяржінспекцыя просіць паведамляць на тэлефон даверу (8017 390−00−00, 8033−333−60−00) аб выяўленні ў рыбалоўных угоддзях прыкмет предзаморных з’яў або фактаў гібелі рыбы.
Массовый мор рыбы произошел в Немане
Мертвую рыбу из Немана взяли на анализ. По предварительной версии вода не отравлена
Гродненец попросил Администрацию президента проверить мор рыбы в Немане
Мор рыбы в Немане: смотрите, какие пятна на реке снял читатель Hrodna.life
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…