Прэтэндэнт у прэзідэнты Валерый Цапкала адказаў на пытанні Hrodna.life 23 чэрвеня ў час анлайн-сустрэчы арганізаванай Прэс-клубам.
HL: Якой павінна быць у Беларусі палітыка ў адносінах да нацыянальных меншасцяў? На Гродзеншчыне ёсць прыклад польскай меншасці, правы на адукацыю якой на роднай мове парушаюцца: наборы ў польскія школы штучна абмяжоўваюцца?
Валерый Цапкала: Сапраўды, палякі, магчыма, самая вялікая нацыянальнай меншасць у Беларусі. Але я не вельмі ўяўляю, як можна праграмы асноўных прадметаў выкладаць на нацыянальных мовах. Практыка большасці краін свету паказвае, што большасць асноўных прадметаў выкладаецца ў школах на дзяржаўных мовах, а асобна могуць вывучацца мовы нацыянальных меншасцяў. За мяжой ёсць іншамоўныя школы, але яны звычайна для замежнікаў.
Маё глыбовае перакананне — асноўныя прадметы павінны вывучацца на дзяржаўных мовах. Літаратура, мова, некаторыя гуманітарныя прадметы павінны быць па польску. Тэхнічныя прадметы — на дзяржаўных мовах, гэта значыць рускай ці беларускай.
Гэта выбар сыходзячы з практычнасці. Мы павінны арыентаваць грамадзян Беларусі на атрыманне адукацыі ў Беларусі. Але гэта пытанне патрабуе дадатковага вывучэння. Падрабязна адказаць я зараз не гатовы.
На маю думку, лепш прасоўваць усюды англійскую мову. Каб 20−30% прадметаў у ВНУ выкладалі на англійскай мове запрошаныя выкладчыкі, хай яны будуць з той жа Польшчы. Кожны выпускнік ВНУ павінен выдатна валодаць англійскай. Так ён будзе канкурэнтаздольным, прачытае апошнюю літаратуру па спецыяльнасці, будзе ўмець камунікаваць з бізнес-партнёрамі.
Польскай мова ў школе прадугледжвае, што чалавек з’едзе потым у Польшчу, бо не зможа паступіць у Беларусі з-за няведання тэміналогіі. Праграмісты ў Беларусі ведаюць англійскую мову і не хочуць з’язджаць у Польшчу, бо тут у іх лепшыя ўмовы.
Чытайце таксама:
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…