Колькі подпісаў сабралі альтэрнатыўныя прэтэндэнты на прэзідэнта на Гродзеншчыне

Каманды альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у кандыдаты агучылі назіральнікам колькасць подпісаў, сабраных па Гродзенскай вобласці. Афіцыйныя тэрытарыяльна-выбарчыя камісіі лічбы не назвалі.

За Валерыя Цапкалу па Гродзенскай вобласці збіраў подпіс 41 чалавек — па інфармацыі штаба здадзена каля 21 000 (Гродна і Гродзенскі раён — каля 16 500).

За Віктару Бабарыку па вобласці збіралі подпісы 40 чалавек. Здалі 16 593 подпісаў - (11 426 подпісаў у Гродне (Кастрычніцкі раён — 7 038, Ленінскі раён — 4 388), Ліда — 1750, Іўе — 195, Слонім — 1 722, Навагрудак — 1500.

За Святлану Ціханоўскую каманда з 7 чалавек здала па вобласці каля 10 000 подпісаў (Кастрычніцкі раён Гродна- 2 537, Ленінскі раён — 2491, Іўе — 267, Ліда — 2 326, Слонім — 427, Зэльва — 122, Ваўкавыск — 584, Масты — 375, Гродзенскі раён — 638).

За Ганну Канапацкую ў Гродне 387 подпісаў здалі у Кастрычніцкую і Ленінскую тэрытарыяльна-выбарчую камісію (ТВК) і 17 па Гродзенскім раёне.

За Андрэя Дзмітрыева здалі 17 подпісаў у Гродзенскую раённую ТВК.

У Гродзенскай вобласці працуюць 19 раённых камісій. Паседжанні раённых камісій Гродзеншчыны па праверцы подпісаў праводзіліся 19−24 чэрвеня. Дадзеныя па здадзеных падпісных лістах, з колькасцю подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэнцаў у кандыдаты сталі закрытымі, паведамляюць праваабаронцы.

У Кастрычніцкай ТВК паведамілі, што подпісы здалі за сем прэтэндэнтаў: А.Лукашэнку, В.Бабарыку, В.Цапкалу, С.Ціханоўскую, С.Чэрачаня, А.Дзмітрыева і Г. Канапацкую. На пачатку паседжання агучылі адну лічбу — 12 021 подпісаў за А.Лукашэнку. Пры тым не назвалі колькасць подпісаў за іншых прэтэндэнтаў.

Дадзеных па Ленінскай ТВК няма. У Гродзенскай раённай ТВК агучылі колькасць падпісных лістоў і нават подпісаў здадзеных па 6 прэтэндэнтах: А.Дзмітрыеў - 74 подпіса, Г.Канапацкая — 17, А.Лукашэнка — 18 687, С.Ціханоўская — 660, С.Чэрачэнь — 1527, В.Цапкала — 941.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025