Новости

У Беларусі за суткі зафіксавалі 464 новыя выпадкі каранавіруса — і 6 смерцяў. З чым звязаны цяжкія формы

На 23 чэрвеня ў Беларусі каранавірус з пачатку распаўсюджвання пацвердзілі ў 59 487 чалавек, інфармуе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 38 688 пацыентаў, 357 чалавек з дыягнаставаны раней COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 464 новыя выпадкі хваробы, паводле афіцыйных звестак памерлі 6 чалавек, 765 пацыентаў выпісалі. Суткавы прырост новых выпадкаў падае з 5 чэрвеня, з гэтага ж часу павялічыўся прырост смерцяў паводле афіцыйных дадзеных (з 4−5 за суткі да 6).

З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 886 248 тэстаў. За апошнія суткі зрабілі 9609 тэстаў, з іх былі станоўчымі 4,8%. Краіна спраўляецца з эпідэміяй, калі колькасць станоўчых тэстаў у дзень не больш за 3%, тлумачыў раней літоўскі прафесар Саўлюс Чаплінскас.

Цяжкую форму звязалі з рызыкай арытміі

Цяжкую форму каранавіруснай інфекцыі звязалі з падвышанай рызыкай арытміі. Навукоўцы выявілі незвычайную тэндэнцыю — пацыенты з самымі цяжкімі формамі COVID-19 значна часцей за астатніх пацыентаў пакутавалі ад арытміі і прыпыненняў сэрца. Даследчыкі прыйшлі да высновы, што пры трапленні ў рэанімацыю верагоднасць таго, што ў пацыентаў з’явяцца праблемы з сэрцам, павышалася прыкладна ў дзесяць разоў, піша ТАСС са спасылкай на артыкул у навуковым часопісе Heart Rhythm.

Практычна з першых дзён пасля пачатку ўспышкі каранавіруса навукоўцы ведаюць, што ён закранае клеткі не толькі ў лёгкіх, але і ў іншых тканках цела. Гэтая асаблівасць, як мяркуюць зараз навукоўцы, можа тлумачыць, чаму многія хворыя COVID-19 пакутуюць не толькі на парушэнні ў рабоце органаў дыхання, але і страчваюць нюх, а таксама адчуваюць праблемы з страваваннем і збоі ў працы крывяноснай сістэмы.

Вінаватыя несардэчныя прычыны

Навукоўцы не знайшлі сур’ёзных адрозненняў у стане самой сардэчнай тканкі ў хворых з той і іншай групы. Гэта можа казаць аб тым, што праблемы з сэрцам былі звязаныя не з пранікненнем SARS-CoV-2 у яго цягліцавыя клеткі, а з тым, як вірус ўплывае на працу імунітэту.

«Нашы вынікі паказваюць, што несардэчныя прычыны, такія як сістэмная інфекцыя, запаленне і захворванне, хутчэй за ўсё, будуць спрыяць узнікненню спынення сэрца і арытміі больш, чым пашкоджаныя або інфікаваныя клеткі сэрца з-за віруснай інфекцыі», — тлумачыць Раджат Дэа, адзін з аўтараў даследавання, дацэнт Пенсільванскага ўніверсітэта (ЗША).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025