Станіслава Дамшэль
Гродзенская пенсіянерка Станіслава Дамшэль, на якую склалі пратакол за нібыта хуліганства ў час затрымання Сяргея Ціханоўскага ў Гродне 29 траўня, паведаміла, што яе выклікаюць у суд.
25 чэрвеня а 10.30 у Гродне ў судзе Ленінскага раёну павінен адбыцца разгляд яе адміністрацыйнай справы, прызначана суддзя Ларыса Барэль, піша «Гарадзенская вясна».
Станіслава Дамшэль заявіла супрацоўнікам суда, якія ёй тэлефанавалі, што яна не збіраецца ўдзельнічаць у загадзя вядомым і несправядлівым разглядзе яе адміністрацыйнай справы. Больш таго, яе блізкія сваякі хварэюць на COVID-19, таму яна не мае маральнага права рызыкаваць сваім здароўем і здароўем іншых.
Пенсіянерка прапанавала суду разглядаць справу без яе прысутнасці і паведаміць пра вынікі пастановы. У тым, што гэта будзе карны вынік, Станіслава Дамшэль не сумняваецца.
Станіслава Дамшэль 29 траўня прыйшла на Савецкую плошчу ў Гродне, каб паставіць подпіс за вылучэнне Святланы Ціханоўскай. Калі пачаліся затрыманні, да ног жанчыны ўпаў супрацоўнік міліцыі. Другі, са слоў Станіславы, штурхнуў яе і парваў сумку. Зараз Станіславу абвінавачваюць у хуліганстве, да яе дадому прыходзяць супрацоўнікі міліцыі.
У Гродне затрымалі палітычных актывістаў. Увечары 29 траўня на пікеце падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую адбыўся інцыдэнт, у выніку якога блогера Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго прыхільнікаў затрымала міліцыя. Сярод затрыманых — сябра ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў. Удзельніцу верагоднай правакацыі супраць Ціханоўскага апазналі ў сацсетках.
Затрыманні працягнуліся на наступны дзень. 30 траўня затрымалі актывіста Мікалая Саляніка, які днём раней вёў перамовы з кіраўніцтвам міліцыі і спрабаваў даведацца, за што быў затрыманы і дзе знаходзіцца Ціханоўскі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» склаў спіс затрыманых у Гродне. Частку з іх перавезлі ў Мінск.
Гэта не спыніла ініцыятыўную групу Ціханоўскай. Афіцыйна было заяўлена, што падчас інцыдэнту пацярпеў міліцыянт. Узбуджаная крымінальная справа па факце гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Нягледзячы на гэта, на наступныя дні да пікету Святланы Ціханоўскай выстраіліся чэргі — людзі стаялі, каб аддаць подпіс, нават пад дажджом.
Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага і іншых затрыманых у Гродне палітычнымі вязьнямі.
У выніку пад удар патрапілі і выпадковыя людзі. Увечары 29 траўня ў сацсетках пачалося цкаванне выпадковага чалавека, якога прынялі за супрацоўніка органаў у цывільным, які ўдзельнічаў у затрыманні ў Гродне. У дзяржаўных СМІ з другога боку пачалося цкаванне 81-гадовай пенсіянеркі Галіны Філіпаўны, якая падчас стрыму з Савецкай плошчы выказалася супраць Лукашэнкі і ў падтрымку Ціханоўскіх. Пенсіянерку Станіславу Дамшэль, якая 29 траўня таксама была на Савецкай, абвінавацілі ў дробным хуліганстве, але яна не пусціла міліцыю да сябе дадому. Выпадковыя людзі былі і сярод затрыманых на плошчы.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…