У Нёмане на тэрыторыі Літвы ніякіх атрутных рэчываў не выяўлена. Для жывых істот вада бяспечная. Пра гэта 22 чэрвеня паведаміла Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя, абапіраючыся на дадзеныя даследавання Агенцтва аховы прыроды, піша ru.delfi.lt.
У вадзе не выявілі вялікую частку шкодных рэчываў — цяжкіх металаў, лятучых арганічных рэчываў, паліараматычных вуглевадародаў, фталатаў, хлорфенолаў, паліхларыраваных дыфенілаў, паведамілі ў Міністэрстве.
15 чэрвеня эксперты агенцтва аховы прыроды ўзялі ўзоры вод Нёмана побач з Алітусам і Друскінінкаем, калі з’явілася інфармацыя аб тым, што каля Гродна ў рацэ гіне рыба і іншыя жывёлы.
Першыя вынікі даследавання паказалі зніжэнне колькасці кіслароду ў вадзе, аднак не ніжэй мінімальна устаноўленай колькасці. Такая сітуацыя можа быць абумоўлена прагрэвам вады. Узоры вады на аналіз на мінулым тыдні бралі двойчы. Яшчэ адзін раз іх возьмуць 22 чэрвеня.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 дзень быў у ШІЗА - ён непакоіцца пра сваё здароўе. Гродзенца…
Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны…
Заснавальніца брэнду адзення Krikate Кацярына Карлацяну распавяла, што на пачатку снежня ў Гродне адкрыецца прастора…
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram.…
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…