У Свяцку з’явіцца бровар з рэстаранам. Абсталяванне туды паставіла чэшская фірма. Каля аднаго з вадаёмаў таксама ўзвядуць пляцоўку для аўтакэмпінга з бытавым блокам і міні-кухняй, паведамляе rgazeta.by.
На тэрыторыі Палацава-паркавага комплексу акрамя асноўнага цэнтральнага будынка знаходзяцца кацельня, стайня з карэтнай і гасцявы домік.
Унутраныя работы зараз вядуцца ў левым і правым флігелях. Тут будуць размяшчацца гасцінічныя нумары і зоны рэкрэацыі. У левым флігелі аддзелачныя работы выкананы на 90%.
Сёння ідзе рэстаўрацыя фасадаў. Яны набываюць свой першапачатковы выгляд, якім ён быў у канцы 18-га стагоддзя. Атрымалася выратаваць аб’ект ад разбурэнняў і ўмацаваць яго. Будынак абаранілі ад падтаплення грунтавымі водамі.
Ліквідавалі сырасць у сценах перакрыцця, для гэтага зрабілі сістэму дрэнажу. Таксама зрабілі прысценны дрэнаж, распавёў Анатоль Пархута, галоўны архітэктар ААТ «Гроднажылбуд». Умацавалі усе міжпаверхавыя перакрыцці і апорныя канструкцыі.
Першы паверх зрабілі больш устойлівым ў дачыненні да эксплуатацыі. Ужылі керамаграніт і тынкоўку на першых паверхах. На другім паверсе выкарыстаны паркетная дошка, глазурнае пакрыццё і тканкавыя шпалеры.
Свяцк — сядзіба, уладкаваная ў XVIII стагоддзі ў аднайменным паселішчы блізу Гродна шляхціцамі з роду Валовічаў. Галоўны дом пабудаваны па праекце італьянскага архітэктара Джузэпэ дэ Сака. Асноўныя будаўнічыя работы праходзілі паміж 1779 і 1810 гадамі.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…