У Гродне затрымалі ўдзельніка «Ланцуга салідарнасці» Дзяніса Рудзевіча. Яго ўжо адпусцілі, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
19 чэрвеня быў апошні дзень збору подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Ён скончыўся стыхійнымі акцыямі салідарнасці па ўсёй краіне. Людзі выбудоўваліся ў «жывыя ланцугі» ўздоўж уліц і праспектаў у знак салідарнасці з затрыманымі актывістамі. Падчас акцый у розных гарадах краіны адбыліся затрыманні.
Агулам затрымалі каля 130 чалавек. Найбольш затрыманняў адбылося ў Мінску. Некаторыя паведамілі пра тое, што іх білі пры затрыманні і забралі тэлефоны. Праваабаронцы абнаўляюць інфармацыю пра затрыманых. Некаторых ужо адпусцілі.
У Гродне адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі
Амбасады Злучаных Штатаў Амэрыкі і Вялікай Брытаніі ў Беларусі асудзілі сілавы разгон мірных пікетаў у гарадах Беларусі, піша С**бода.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…